Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы інстытут зачыняецца пасьля 18 гадоў працы


Будынак жаночага інстытуту «Энвіла»
Будынак жаночага інстытуту «Энвіла»

Заснавальнікі першай і адзінай у Беларусі жаночай вышэйшай навучальнай установы — жаночага інстытуту «Энвіла» — пасьля 18 гадоў працы прынялі рашэньне спыніць адукацыйны працэс.

Абвешчана, што прыёму на першы курс сёлета ня будзе, выпускніцам будзе дадзеная магчымасьць давучыцца, а студэнткі малодшых курсаў змогуць перавесьціся на адпаведныя спэцыяльнасьці ў іншыя сталічныя ВНУ. Згоду прыняць навучэнак «Энвілы» ужо пацьвердзілі Беларускі дзяржаўны ўніверсытэт і Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўніверсытэт імя Максіма Танка.

У інстытуце ўдакладнілі, што рашэньне згарнуць дзейнасьць выкліканае «эканамічнай нерэнтабэльнасьцю», паколькі деля набору абітурыентаў ўстанова мусіла трымаць ніжэйшыя цэны за навучаньне ў параўнаньні зь дзяржаўнымі ВНУ. Між тым, летась плян па камплектацыі групаў выканаць так і не ўдалося.

Профільнымі ў інстытуце былі тры спэцыяльнасьці: сучасныя замежныя мовы, бізнэс-адміністраваньне і псыхалёгія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG