Аксана Данільчык — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца.
Нарадзілася ў Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (1993) і асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).
Па стыпэндыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў горадзе Пэруджы. Кандыдат філялягічных навук (2002).
Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiorno» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць» (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсьце» (2005). Вершы друкаваліся ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталёгіі, сярод якіх «Агледзіны» (1998), «Краса і сіла» (2003), «Poems on liberty» (2004), «Дзень паэзіі 2005» і іншыя.
Перакладае з італьянскай мовы, дасьледуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемадачыненьні зь беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ—ХХ стст.» — апублікаваная ў 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры» — апублікаваная ў 2008). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.