Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, якая правяла 20 гадоў пад хатнім арыштам у часы кіраваньня ваеннай хунты, наведае Вялікабрытанію і Нарвэгію. Яе першая паездка — у Нарвэгію ў чэрвені. Там яна мае афіцыйна атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру, якой была ўганараваная ў 1991 годзе.
Брытанскія афіцыйныя асобы таксама пацьвердзілі яе візыт. Паездка Су Чжы адбудзецца празь некалькі месяцаў пасьля таго, як новы цывільны ўрад Бірмы пры падтрымцы вайскоўцаў пачаў палітычныя рэформы.
Нагадаем, Су Чжы была абраная дэпутатам у парлямэнт на гістарычных выбарах у красавіку.
Раней яна прынцыпова адмаўлялася выяжджаць зь Бірмы, баючыся, што ня зможа вярнуцца.