Вызваленьне апазыцыйнага лідэра Андрэя Саньнікава – гэта радасная падзея, але гэты крок яшчэ не дае падставаў казаць пра выразныя зьмены ў палітыцы аўтарытарнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, кажа дэпутат Сойму Эгідыюс Варэйкіс.
«Гэта радасная падзея, вельмі добры крок. Але ці гэта сьведчыць пра нейкія зьмены ў Беларусі – з такімі высновамі я б не сьпяшаўся, - сказаў агенцтву BNS дэпутат-кансэрватар, сябра камітэту замежных і эўрапейскіх справаў літоўскага Сойму.
«Беларускі рэжым ужо ня раз так рабіў – быў вялікі ціск, рэпрэсіі, а пасьля патроху адкручваў гайкі, спадзеючыся нечага ад Захаду», - зазначыў Э.Варэйкіс.
Старшыня камітэту замежных справаў Сойму Эмануэліс Зінгерыс у тэлефоннай размове выказаў падтрымку вызваленаму Андрэю Саньнікаву.
«У нядзелю ўначы я гаварыў па тэлефоне з Саньнікавым. Я сказаў, што Сойм Літоўскай Рэспублікі ўзрадаваны, што такі выдатны дзяяч выйшаў на свабоду і не зламаўся», - сказаў Э.Зінгерыс агенцтву BNS.
Палітык цьвердзіць, што беларускі рэжым ужо шмат гадоў ужывае тактыку, пры якой палітзьняволеных трымаюць як закладнікаў, а пасьля часам некаторыя зь іх выпускаюцца на свабоду. Кіраўнік соймавага камітэту падкрэсьліў, што Саньнікаў, хоць і зьвярнуўся да Лукашэнкі з прашэньнем аб вызваленьні, усё ж не прызнаў сваёй віны.
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс назваў пазытыўным крокам рашэньне ўладаў у Менску вызваліць двух прадстаўнікоў апазыцыі і заклікаў працягваць працэс, падкрэсьліўшы, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў дазволіла б аднавіць дыялёг.
«Вызваленьне палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі – гэта пазытыўны крок. Будзем спадзявацца, што гэты працэс ня спыніцца і што ўсе палітвязьні будуць вызваленыя і рэабілітаваныя, што створыць магчымасьці для аднаўленьня дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі», - заяві міністар.