Пра гэта стала вядома, калі журналіст Радыё Свабода затэлефанаваў яго дачцэ Інэсе Крутой. У гэты час Інэса якраз была на спатканьні з бацькам. Аляксандар Круты даў інтэрвію нашай радыёстанцыі.
Аляксандр Круты актыўна выступаў у працэсе па тэракце, абараняючы інтарэсы сваёй дачкі. 20 верасьня 2011 году яго затрымала міліцыя, абвінаваціўшы ў тым, што 17 жніўня ён «выліў на галоўнага ўрача менскай медычнай установы дзьве банкі вадкасьці з пахам мачы». У выніку расьсьледаваньня Крутога скіравалі ў РНПЦ псыхічнага здароўя, і экспэртыза прызнала яго неадэкватным.
6 сьнежня суд Маскоўскага раёну пастанавіў, што Аляксандра Крутога трэба лячыць прымусова. 20 сакавіка суд пацьвердзіў гэтае ж рашэньне пасьля касацыі. У «Навінкі» Аляксандар трапіў толькі сёньня — да гэтага знаходзіўся ў Жодзінскай турме, а пасьля ў СІЗА № 1.
– Ці зьмянілася вашае стаўленьне да тэракту?
– Мне не хапіла некалькі дзён судовага працэсу, наколькі я мог назіраць па газэтах, каб давесьці, што ані Кавалёў, ані Канавалаў не зьяўляюцца тэрарыстамі. Але 20 верасьня, калі мяне ізалявалі, я настаяў, каб у судзе былі даследаваныя ўсе матэрыялы судовай справы — у тым ліку і відэазапісы. І па відэазапісах было паказана, што да Канавала былі прымененыя мэтады, якія па артыкуле 8 Крымінальнага кодэксу зьяўляюцца супрацьзаконнымі і ня маюць юрыдычнай сілы. Гэта мусіла быць трактаванае на карысьць Канавалава і Кавалёва.
– Ці можна будзе яшчэ вярнуцца да гэтай справы?
– Я лічу, што самы лепшы варыянт, каб грамадзтва асэнсавала, што нам неабходна ведаць праўду пра гэтую справу. Бо гэта тычыцца кожнага з нас.
– Які цяпер ваш стан?
– Я ня скарджуся на сваё здароўе. Мяне найбольш хвалюе здароўе дачкі, якая моцна пацярпела ў тэракце. Бо няма за што жыць, няма лекаваньня, няма нават дыягностыкі. Вельмі шмат праблемаў. Мне скардзіцца няма на што.
– Вы праходзілі судова-псыхіятрычную экспэртызу ў 30-м аддзяленьні «Навінак». Сёньня туды даставілі палітвязьня Сяргея Каваленку. Што вы можаце сказаць пра гэтае аддзяленьне?
– У 30-м аддзяленьні ў палаце 4 чалавекі, але Каваленку, хутчэй за ўсё, будуць трымаць у ізалятары, у левым крыле гэта 6-я камэра, у правым – 21-я. У 30-е аддзяленьне нікога не пускаюць, ніякай сувязі з 30-м аддзяленьнем няма. Яго будуць трымаць у ізалятары, каб ня змог нікому нічога расказаць. Кавалёва і Канавалава трымалі ў гэтых двух ізалятарах. Я даведаўся пра гэта, калі быў там.
– А як адбываецца сама экспэртыза?
– Сама экспэртыза праходзіць звычайна 28 сутак. Спачатку задаюць пытаньні пра прозьвішча, імя і імя па бацьку. Чацьвертае пытаньне – ці ў школу хадзілі? – Так. Пасьля гэтага цікавасьць да таго, каго апытваюць, хутка страчваецца і далей зь ім сустракаюцца толькі ў канцы экспэртызы, калі хочуць аб'явіць дыягназ. Наколькі я ведаю, 30-е аддзяленьне – пад Генпракуратурай. Што яны скажуць, тое і паставіць экспэртыза. Там напружвацца пра гэта ніхто ня будзе.