«На жаль, у сьвеце пакуль ня знойдзена лекаў і не распрацавана эфэктыўных спосабаў лячэньня інсульту, — кажа менскі клініцыст, кандыдат мэдычных навук Аляксандар, які праходзіў стажыроўку ў шэрагу заходніх клінік. — У тых самых ЗША, напрыклад, назіраецца вялікі прагрэс у галіне розных нэўрахірургічных мэтодыкаў, але ж, калі мазгавая катастрофа адбылася, то любая, нават самая прасунутая клініка толькі ў вельмі малой ступені можа паўплываць на вынік захворваньня. Разбураныя ўчасткі мозгу аднаўленьню не паддаюцца Адзінае, на што можна спадзявацца, гэта — захаваць хвораму жыцьцё. Сама якасьць жыцьця, залежна ад віду інсульту, становіцца ўжо другасным пытаньнем».
Мэдыкі вызначаюць тры віды гэтага захворваньня: ішэмічны (інфаркт мозгу), гемарагічны (кровазьліцьцё мозгу) і САК (субарахнаідальнае кровазьліцьцё).
Ішэмічны інсульт, або інфаркт мозгу, найчасьцей узьнікае ў людзей старэйшага (пасьля 60 гадоў) веку, у тых, у чыёй мэдычнай карце ўжо стаяць інфаркт міякарду, рэўматычныя заганы сэрца, парушэньне сардэчнага рытму і цукроўка. Менавіта гэтыя захворваньні прыводзяць да звужэньня або закупаркі артэрыяў, якія сілкуюць галаўны мозг. У параўнаньні зь іншымі відамі інсульту ішэмічны мае самы спрыяльны прагноз на жыцьцё — летальны вынік у першы месяц пасьля здарэньня інфаркту сэрца складае, паводле ўсясьветнай статыстыкі, прыкладна 20%. Гэтае захворваньне таксама зьяўляецца самым распаўсюджаным зь інсультаў.
Сама мала распаўсюджаным сярод трох відаў ёсьць САК, калі кроў запаўняе паражніну паміж павуціннай і мяккай мазгавымі абалонкамі. Найбольш часта такое кровазьліцьцё назіраецца ва ўзросьце 30–60 гадоў. У якасьці фактараў рызыкі называюць: курэньне, алькагалізм, наркаманію, чэрапна-мазгавыя траўмы, пухліны мозгу, артэрыяльную гіпэртэнзію, залішнюю масу цела.
І нарэшце, самы небясьпечны з гледзішча прагнозаў на жыцьцё (да 60% летальнасьці) — гемарагічны інсульт або кровазьліцьцё мозгу. Найчасьцей узьнікае ў людзей ва ўзросьце 45–60 гадоў. У анамнэзе гэтых хворых — гіпэртанічная хвароба, цэрэбральны атэрасклероз, захворваньні крыві.
Акрамя пералічаных дадзеных анамнэзу прычынай кровазьліцьця могуць быць некаторыя, атрыманыя ад нараджэньня анатамічныя асаблівасьці пабудовы сасудаў галаўнога мозгу. Напрыклад, анэўрызма, калі пэўны ўчастак сасуда цягам жыцьця паступова павялічваецца ў памерах, напаўняецца крывёю і аднойчы проста лопаецца.
У такіх выпадках выратаваньне чалавека магчымае толькі пры ўдзеле высокаклясных нэўрахірургаў. Прыклады такога выратаваньня ёсьць і яны не адзінкавыя. Так у 1985 годзе ва ўзросьце 45 з паловай гадоў гемарагічны інсульт, зьвязаны з разрывам анэўрызмы перанёс цяперашні віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Лекарам удалося ня толькі выратаваць яго ад сьмерці, але і вярнуць да якаснага жыцьця.
Тым часам мэдыкі ўсё часьцей раяць сваім пацыентам зьвяртаць увагу на так званы генэтычны фактар.
Агульнай парадай для людзей з праблемамі сасудаў ёсьць таксама асьцярожнае ўжываньне солі, бо менавіта злоўжываньне гэтым прадуктам ёсьць фактарам высокага крывянога ціску і падставай для праблемаў кровазвароту.
Нарэшце, блізкім хворых вельмі важна навучыцца самім распазнаваць сымптомы інсульту, калі чалавек на некаторы час страціў прытомнасьць, а потым вярнуўся да яе ізноў. Комплекс захадаў коратка называецца «УЗП».
Па-першае, пацярпелага трэба папрасіць:
У — усьміхнуцца. Пры інсульце ўсьмешка можа быць крывой, край вуснаў з аднаго боку можа быць накіраваны ўніз, а ня ўверх.
З — загаварыць. Вымавіць просты сказ кшталту: «За акном сьвеціць сонца». Пры інсульце часта (але не заўсёды!) вымаўленьне парушанае.
П — падняць абедзьве рукі. Калі рукі падымаюцца не аднолькава — гэта таксама можа быць прыкметай інсульту.
Такая хатняя дыягностыка разам з выклікам хуткай дапамогі можа вельмі дапамагчы правільна вызначыць далейшую тэрапію хворага.