Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэмакратыя з Расеі дакладна ня прыйдзе»


Кірыл Пазьняк
Кірыл Пазьняк

Расея закрывае мяжу для невыязных зь Беларусі. Ці можна сказаць, што гэтым рашэньнем Масква паказвае сваю прыхільнасьць да беларускіх уладаў, а не апазыцыі? Наколькі гэты крок Крамля прызямліць тых беларусаў, якія спадзяваліся на пэўную лібэралізацыю расейскай палітыкі?

На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-праекту «Мы» Кірыл Пазьняк.

— Ці можна сказаць, што гэтым рашэньнем Масква паказвае, наколькі ёй зараз важныя адносіны з афіцыйным Менскам — дзеля фармаваньня Эўразійскага Саюзу, Мытнага Саюзу? Выглядае, што Крэмль вырашыў прадэманстраваць сваю падтрымку менавіта афіцыйным уладам, а не апазыцыі...

— Безумоўна, нельга назваць гэты крок нечаканым альбо сэнсацыйным. Хаця дагэтуль Масква асабліва не займалася нейкімі дзеяньнямі, які былі накіраваныя супраць беларускай апазыцыі. І гэтая новая інфармацыя — дэманстрацыя і Менску, і Захаду таго, што Крэмль на баку Лукашэнкі. І нават сыгнал Захаду, што Расея ў выпадку чаго можа ўмяшацца больш актыўна ў сытуацыю.

— Зімнія падзеі ў Расеі, парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, шматлюдныя мітынгі стварылі ўражаньне ў многіх беларусаў, што Расея ўступае на шлях лібэралізацыі, што там магчымыя нейкія дэмакратычныя перамены. Наколькі апраўданыя былі гэтыя спадзяваньні, і наколькі моцным ударам па гэтых спадзяваньнях стане апошняе рашэньне Масквы?

— Вы, Віталь, ужылі правільнае слова — «уражаньні». Сапраўды, гэты было толькі ўражаньне. Гэта была такая тактыка расейскіх кіраўнікоў, каб суцішыць пэўную пратэстную публіку ў Расеі. Наагул, я лічу, што нейкія беларускія спадзяваньні на ласку Масквы — зусім наіўныя. Зразумела, што ўсё павінна вырашацца тут, у Беларусі. Дэмакратыя з Масквы дакладна ня прыйдзе.

Я б таксама адзначыў, што намер Масквы паставіць шлягбаўм на шляху ў Эўропу перад беларускімі апазыцыянэрамі — гэта рашэньне, якое ідзе ў адным рэчышчы з «авіяцыйнай вайной». То бок з аднаго боку робіцца мінус у дачыненьнях зь Менскам, зь іншага — дадаецца плюс, каб прадэманстраваць, што з ў адносінах усё добра.

Масква прагматычна гне сваю лінію. І яна будзе карыстацца той стратэгіяй, якую яшчэ два гады таму акрэсьліў Пуцін, — на пашырэньне прагматыкі ў адносінах з Беларусьсю.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG