Карэспандэнт «Свабоды» задаў гэтае пытаньне намесьніку старшыні партыі КХП БНФ Юрасю Беленькаму, які апякуецца лёсам свайго сябра па партыі:
«Нельга гэтак адназначна праводзіць паралелі зь Юліяй Цімашэнкай. Бо там чалавек, які быў вядомы ўсяму сьвету. А тут звычайны беларус Сяргей Каваленка, які зьдзейсьніў гэты подзьвіг, але збольшага быў не вядомы ня толькі сусьветнай супольнасьці, але і ўнутры нашай краіны. Таму я б найперш заклікаў сродкі масавай інфармацыі, журналістаў інфармаваць пра яго ўсіх, каго магчыма, у тым ліку і знаёмых за межамі краіны. Па любых накірунках, прафэсійных, сваяцкіх трэба інфармаваць людзей. Каб людзі ў сьвеце зьвярталіся да сваіх дэпутатаў, каб тыя рабілі запыты і звароты. Трэба ўжыць усе мэханізмы, каб выратаваць чалавека і не дапусьціць самага горшага. Бо я паўтаруся, што зараз улада і грамадзтва праходзяць тэст, і калі грамадзтва прамаўчыць, то потым жыцьцё любога чалавека можа быць лёгка забранае».
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця «хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымае галадоўку супраць прысуду.
26 сакавіка Сяргея Каваленку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя на «Валадарцы» ў псыхіятрычны шпіталь пры калёніі «Віцьба-3».