Такія цэны назваў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
Варта нагадаць, што цана на расейскі газ для Беларусі ў 2011 годзе складала 265 долараў. Аднак у лістападзе 2011 году, пасьля продажу Расеі «Белотрансгазу», цана на газ для Беларусі ў выніку падпісаных пагадненьняў была кардынальна зьніжаная.
Эканаміст Леанід Злотнікаў тлумачыць, як мяняецца цана газу паміж зьяўленьнем на беларускай мяжы і паступленьнем да беларускіх спажыўцоў.
«Зараз мы атрымліваем газ ад Расеі прыблізна па 165 даляраў, гэта на гэты год. На астатнія гады цана будзе залежаць ад таго, якой будзе цана ў Расеі. Цана для прадпрыемстваў, аднак, засталася на ўзроўні мінулага году. Ёсьць затраты „Белтрансгазу“, „Белпалівагазу“, і яны накідаюць свае выдаткі на сабекошт газу. Таму сабекошт газу пры паступленьні на прадпрыемствы складае каля 200 даляраў. А прадаецца газ прадпрыемствам і насельніцтву па цане каля 270 даляраў. Так што прадпрыемствам газ дастаецца нашмат даражэй».
Фінансавы экспэрт Сяргей Чалы тлумачыць, хто найперш выйграў ад новай, меншай цаны на газ:
«Было падпісанае пагадненьне на тры гады, і там цэнаўтварэньне для Беларусі прывязанае да кошту газу ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе плюс кошт транзыту да межаў Беларусі. Так што ўся дынаміка цаны цяпер залежыць ад зьмены тарыфаў у Расеі.
Можна сказаць, што гэтыя пагадненьні з Расеяй — вялікі посьпех для беларускага ўраду, але не для прамысловасьці. Прамысловасьць і насельніцтва працягваюць плаціць за газ старыя цэны, яны ня зьменшыліся. Выйграў найперш бюджэт, але не насельніцтва і не прадпрыемствы. Можна сказаць, што адбылося пераразьмеркаваньне даходаў, своеасаблівы падатак, узяты з прадпрыемстваў на карысьць бюджэтнікаў».