Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста БНФ затрымалі за распаўсюд незалежнай газэты


Сяргей Нягацін
Сяргей Нягацін

Блізу дзьвюх гадзінаў прабыў у міліцыі актывіст партыі БНФ з Магілёва Сяргей Нягацін.

Яго затрымалі непадалёк ад рэчавага рынку «Віленскі». Паводле актывіста ён распаўсюджваў незалежную газэту «Тут і цяпер». Сьцьвярджае, што раздаў гандлярам рынку каля 200 асобнікаў выданьня. Калі затрымалі, пры сабе меў некалькі дзясяткаў.

Нягацін: «Да мяне падышлі міліцыянты, калі я ўжо сыходзіў з рынку. Завезьлі ў пастарунак на вуліцы Будаўнікоў. Зьвінавацілі ў тым, што я парушыў артыкул 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу „Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі“.

Склалі пратакол апытаньня. Яго складаў лейтэнант Бавараў. Забралі ўсе газэты, што засталіся — 60 асобнікаў. Патлумачылі, што на экспэртызу — калі ня будзе крамолы, то аддадуць. Паводзілі сябе міліцыянты карэктна».

12 сакавіка Сяргея Нягаціна ўжо затрымлівалі й вінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. У той дзень у яго таксама былі газэты. Міліцыянты пагражалі судом, але дагэтуль позвы туды не прыслалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG