«Мэтадалёгія савецкай рэпрэсіўнай псыхіятрыі добра вядомая, – піша Пазьняк. – Над бездапаможным чалавекам (Сяргей ад голаду ўжо ня можа рухацца) будуць рабіць свае канцлягерныя мэдычныя катаваньні (магчыма нават з дазволу суду). Сутнасьць мэдычных катаваньняў – зьнішчыць здароўе і асабовасьць чалавека, ператварыць яго у фізычнага калеку, у бязвольную істоту, якая рэшту жыцьця вымушаная будзе толькі лячыцца, каб існаваць.
Трэба ня даць забіць Сяргея Каваленку, ня даць зьнішчыць яго фізычны і псыхічны арганізм. Неабходна шырока інфармаваць беларускую грамадзкасьць і міжнародную супольнасьць пра ўсё, што зь ім робяць і вытвараюць лукашысты ў псыхіятрычнай турме.
Важныя патрабаваньні, каб спынілі катаваньне чалавека, паклалі яго ў нармальны цывільны шпіталь і вызвалілі з турмы, куды ўкінулі яго незаконна», – адзначае Зянон Пазьняк.
«У псыхіятрычнай турме, акрамя мэдыкамэнтознай апрацоўкі псыхатропнымі сродкамі, яго зьбіраюцца прымусова карміць праз зонд, – піша лідэр КХП-БНФ. – Пры такім стане, як у Каваленкі, гэта небясьпечна і шкодна для арганізму. Прымусовае ненатуральнае кармленьне галадоўніка і абкалываньне яго псыхатропнымі сродкамі ёсьць сьведамае злачынства перад яго здароўем. Нават у лукашысцкім «заканадаўстве» не дазваляецца такое рабіць. Чалавеку штучна працягваюць жыцьцё ў пакутах і робяць зь яго інваліда. Гэта сьведамы мэтад калецтва. Вусаты ўзурпатар і ягоныя каты ня хочуць прызнаць валявой перамогі Сяргея Каваленкі, ня хочуць прызнаць сваёй несправядлівасьці і выпусьціць яго з турмы. Яны пайшлі на новае злачынства перад яго асобай: гвалтоўна, не грунтуючыся ні на якім законе (яго няма) ператвараюць яго жыцьцё ў пакутлівае існаваньне.
Варвары і каты! Яны мусяць прызнаць рацыю і праўду Сяргея Каваленкі. Ён перамог іх! Гэта Чалавек Сьцяга! Выпускайце яго! Ён не зрабіў ніякага злачынства. Мусіць быць нармальны выхад з галадоўкі ў шпіталі пад наглядам нармальных лекараў. У такім становішчы месяцамі трэба даходзіць да здаровага стану!
Узурпатар нішчыць яго за любоў да Беларусі, за стойкасьць характару і вернасьць Беларускаму Нацыянальнаму Сьцягу. Катаў Сяргея Каваленкі трэба судзіць і караць паводле закону.
Але ёсьць галоўны кат, які камандуе. Ён нясе адказнасьць за пакуты і сьмерць беларусаў. І гэта ўжо нельга цярпець!» – піша ў сваім звароце Зянон Пазьняк.