Натальля — супрацоўніца аднаго з аблвыканкамаў. Мае польскія карані, атрымала «карту паляка». Сваё прозьвішча Натальля просіць не называць, хоць усьведамляе, што ўсё роўна прыйдзецца рабіць выбар паміж працай і «картай паляка». Вось як яна апынулася перад гэтым выбарам:
«Я дзяржаўны службовец, працую ў аблвыканкаме. Нам усім у аблвыканкаме прынесьлі на азнаямленьне такі дакумэнт, дзе сказана, што вы мусіце азнаёміцца са зьменамі ў заканадаўстве. І ёсьць прыпіска, што з моманту азнаямленьня вы мусіце цягам тыдня здаць гэты дакумэнт — „карту паляка“. Я гэта пакуль не падпісвала, але ведаю, што калі ня здам „карту паляка“, гэта падстава для разрыву працоўнага пагадненьня са мной».
11 лютага 2012 году ўвайшлі ў сілу папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай службе». Раней у гэты закон да абмежаваньняў, зьвязаных зь дзяржслужбай, была дададзена забарона на атрыманьне ільготаў і прэфэрэнцыяў ад замежных дзяржаваў.
Паводле назіральнікаў, гэтыя зьмены сталі адказам на ўвядзеньне Польшчай «карты паляка» — дакумэнта, які дае замежным асобам польскага паходжаньня ільготы падчас знаходжаньня ў Польшчы. Калі беларускі дзяржаўны службовец на момант уваходу паправак у сілу ўжо меў «карту паляка», цягам месяца ён абавязаны перадаць яе ў аддзел кадраў.
Ці ведаюць у дзяржаўнай установе, што пэўны супрацоўнік мае «карту паляка»? Мая суразмоўца Натальля не перакананая, што пра яе такія зьвесткі ўжо ёсьць, але лічыць, што пры неабходнасьці атрымаць іх няцяжка. Натальлю абурае, што яе фактычна прымушаюць альбо парушаць закон, каб захаваць «карту паляка» і працу, альбо страчваць працу, каб захаваць «карту паляка». Паразважаўшы, Натальля схільная выбраць другое:
«Зараз такая праца ў дзяржслужбоўцаў — па-першае, невысока аплачваная, па-другое, пэрспэктываў службовых асабліва ніякіх, інтэрнату не даюць, на чаргу тут я не стаю. А з дапамогай „карты“, у рэшце рэшт, я магу паехаць у Польшчу, жыць там ды працаваць, адкрыць сваю справу ці паступіць вучыцца».
Адмаўляцца ад «карты паляка» Натальля ня хоча і таму, што адчувае этнічную еднасьць з палякамі, мае ў Польшчы сваякоў.
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут кажа, што ў Гародні гэта досыць тыповая сытуацыя, калі чыноўнікі польскага паходжаньня звальняюцца, але не вяртаюць «карту паляка». Але ёсьць і тыя, хто свае «карты паляка» аддае.
«Шмат залежыць ад начальніка ўстановы. Адны жорстка патрабуюць выкананьня закону, але ёсьць і тыя, хто закрывае вочы», — кажа журналіст. Пры гэтым Андрэй Пачобут зьвяртае ўвагу, што папраўкі ў закон аб дзяржслужбе тлумачаць па-рознаму:
«Праблема ў тым, што закон, які прыняты, больш лібэральны, чым беларуская рэчаіснасьць. Бо закон прадугледжвае, што чыноўнік мусіць здаць „карту паляка“ ў аддзел кадраў на час, калі ён выконвае функцыі чыноўніка. А ўлады часта патрабуюць, каб вярталі і адмаўляліся ад „карты паляка“ нават тыя, хто проста працуе ў дзяржаўнай установе. Прыкладам, настаўнікі, лекары, якія ня ёсьць дзяржаўнымі службоўцамі. Мяркую, такія дзеяньні ўладаў незаконныя».
Дыпляматычныя ўстановы Польшчы запэўніваюць, што нікому не даюць зьвестак пра тое, мае грамадзянін замежнай краіны «карту паляка» ці не. Паводле журналіста Андрэя Пачобута, высьвятленьнем гэтага займаюцца беларускія спэцслужбы.