Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрошчанкаў: «Гэта выглядала так, што нас проста выкралі»


Аляксандар Атрошчанкаў пасьля суду.
Аляксандар Атрошчанкаў пасьля суду.

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Атрошчанкаў мяркуе, што абвінавачаньні, выстаўленыя супраць апазыцыянэраў, абсурдныя.

«Зразумела, што ўлады намагаліся сарваць сустрэчу, якая мелася адбыцца сёньня ў Брусэлі. Але яны вельмі ўскладнілі сабе жыцьцё. Зараз апазыцыю вінавацяць у санкцыях супраць беларускіх прадпрыемстваў. Аднак цягам гэтых двух дзён беларускія ўлады зрабілі ў гэтым напрамку значна больш, чым уся апазыцыя».

Паводле Атрошчанкава, у купэ цягніка, у якім ехалі апазыцыянры, зайшлі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што шукаюць наркотыкі:

«Нас трох зьнялі зь цягніка. Як што наркотыкі, зразумела, не знайшлі, то склалі пратакол за тое, што мы нібыта нецэнзурна лаяліся ў вагоне. Цягам дня гэта выглядала так, што нас проста выкралі. Нас цягам дня трымалі ў спэцпрыёмніку, ня везьлі на суд і не тлумачылі, чаму. І толькі сёньня па абедзе мы патрапілі ў суд. Абсурднасьць абвінавачаньняў была відавочная. Супрацоўнікі міліцыі не маглі сказаць, што мы менавіта казалі, дзе і ў якім месцы і так далей. Працэс меў абвінаваўчы характар, у бальшыні нашых хадайніцтваў было адмоўлена. Але прысуд быў даволі мяккім па сёньняшніх стандартах. Я лічу, што ў першую чаргу гэта заслуга журналістаў і ўсіх, хто дапамагаў распаўсюджваць інфармацыю пра гэты інцыдэнт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG