Цягам некалькіх дзён кіраўнікі мэдчасткі ў СІЗА на Валадарскага, дзе знаходзіцца Сяргей Каваленка, абяцалі сабраць камісію лекараў, каб вырашыць пытаньне вываду палітвязьня з галадоўкі і шпіталізацыі яго ў цывільны шпіталь. Аднак сёньня начальнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Працэнка паведаміў іншую інфармацыю, кажа Алена Каваленка:
«Сказаў, што Сяргея перавядуць у псыхіятрычнае аддзяленьне, якое знаходзіцца пры калёніі „Віцьба-3“, што гэта адбудзецца на наступным тыдні, але невядома, у які дзень. Цікава таксама тое, што гэтае рашэньне прымалася не камісійна, а што гэтае рашэньне, нібыта, прымаў цывільны лекар-псыхіятар, але начальнік адмовіўся назваць ягонае прозьвішча. Сказаў, што Сяргея адпраўляюць, нібыта, на абсьледаваньне і там камісія ўжо будзе вырашаць, што рабіць далей. Атрымліваецца, што яны мне абяцалі, што Сяргея пакажуць рэаніматолягу, што яны працуюць і шукаюць магчымасьці шпіталізацыі, але, нібыта, цывільныя шпіталі адмаўляюцца браць апазыцыянэра, які галадуе. Што яны яго лечаць, што такія яны добрыя, а аказваецца, што ў іх усё было расплянавана».
Зь Сяргеем Каваленкам, якога прымусова выводзяць лекамі з галадоўкі, сёньня плянаваў сустрэцца брат, Віталь Каваленка. Аднак сустрэчу адмянілі з прычыны, нібыта, няправільна выдадзенага дазволу. Віталь Каваленка мяркуе, што прычына надуманая:
«Пераконваюся ў тым, што ўлады ўсё гэта арганізавалі і расплянавалі. Яны толькі ўсё нешта прыдумляюць, каб адцягнуць час, і ўсё робіцца наўмысна. Яны гуляюць у подлую гульню са здароўем і жыцьцём Сяргея. Каб яны хацелі пакласьці Сяргея ў цывільны шпіталь, то даўно б гэта зрабілі. Яны нешта прыдумляюць, што Сяргей там ад чагосьці адмаўляецца — усё хлусьня. Думаю, што гэта помста яму за ёлку, што ён сьцяг вывесіў».
Зьлева сталоўка, правее будынак у дрэвах – вар'ятня. Палаты на другим паверсе.
Падзеі вакол Сяргея Каваленкі камэнтуе праваабаронца і юрыст Уладзімер Лабковіч:
«Вельмі складаная сытуацыя, бо яна неправавая ўжо ў тым, што Сяргей Каваленка незаконна асуджаны. Таксама ён ахвяра тае расправы, якую над ім чыняць улады. Яны не саступаюць нават у такой цяжкай сытуацыі, паказваючы, што ім абсалютна напляваць на ягонае здароўе і жыцьцё. Мы па-ранейшаму заклікаем Сяргея спыніць галадоўку дзеля захаваньня свайго здароўя і жыцьця дзеля сваёй сям’і і дзеля Беларусі. І мы патрабуем ад уладаў зрабіць усё неабходнае, каб забясьпечыць ягоныя правы і прыняць усе неабходныя меры для ягонага выхаду з галадоўкі, а таксама спыніць маральны і фізычны гвалт над Сяргеем Каваленкам».
Сяргей Каваленка галадуе зь перапынкам з 19 сьнежня 2011 году. Вязень патрабуе адмены прысуду Першамайскага суду Віцебску, які пакараў яго 2 гадамі і месяцам зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця хатняй «хіміі», атрыманай, у сваю чаргу, за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Яны гуляюць у подлую гульню са здароўем і жыцьцём Сяргея.