Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку не дазволілі сустрэцца з братам


Віталь Каваленка
Віталь Каваленка

Віталю Каваленку адмовілі ў сустрэчы з братам, палітвязьнем Сяргеем Каваленкам.

У турме на вуліцы Валадарскага ў Менску патлумачылі, што дазвол на сустрэчу выдаў суд Першамайскага раёну гораду Віцебску, а справа Каваленкі зараз знаходзіцца на абскарджаньні ў Віцебскім абласным судзе. Таму неабходны дазвол Віцебскага абласнога суду.

23 сакавіка жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з кіраўніцтвам мэдычнай часткі турмы на вуліцы Валадарскага. Ёй паведамілі, што па-ранейшаму ня ведаюць, калі будуць зьбіраць кансыліюм лекараў адносна стану здароўя Сяргея, каб выпрацаваць меры па далейшым вывядзеньні Каваленкі з галадоўкі.

Алена Каваленка мае спаткацца з кіраўніцтвам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў адносна выратаваньня жыцьця Сяргея Каваленкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG