Пра гэта «Свабодзе» паведаміла дыпляматычная крыніца ў Брусэлі.
Ад камэнтароў там адмовіліся. «Вам давядзецца дачакацца прыняцьця новых мераў, каб даведацца падрабязнасьці», — заявіў суразмоўца.
Абмеркаваньне беларускага пытаньня міністры ЭЗ пачнуць прыблізна апоўдні па брусэльскім часе (14.00 па менскім). Выніковы брыфінг плянуецца на 16.00 гадзінаў (18.00 па менскім часе).
У парадку дня пасяджэньня ў Брусэлі — тры пытаньні: аб сытуацыі ў афрыканскім рэгіёне Сахель, аб сытуацыі ў Беларусі і аб сытуацыі ў Сырыі.
«Рада абмяркуе падзеі ў Беларусі і прыме заключэньне. На фоне далейшага пагаршэньня сытуацыі яна можа таксама ўзмацніць абмежавальныя меры ЭЗ», — адзначаецца на афіцыйным сайце Рады ЭЗ.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, санкцыі могуць быць пашыраны за кошт 29 кампаній і 12 асобаў — судзьдзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць або зьяўляюцца бэнэфіцыярамі ўлады Лукашэнкі.
Паводле інфармацыі, якая гучала раней, гэтыя санкцыі могуць быць уведзеныя супраць бізнэсоўцаў Анатоля Тарнаўскага, Юрыя Чыжа і Ўладзімера Пефціева. Апошні ўжо знаходзіцца ў чорным сьпісе разам з трыма сваімі кампаніямі, але цяпер санкцыі мяркуецца пашырыць на іншыя ягоныя фірмы.
Адносна Юрыя Чыжа, якому ў лютым дзякуючы заступніцтву Славеніі і Латвіі ўдалося пазьбегнуць санкцыяў, дыскусія працягваецца да апошняга дня. Любляна і Рыга настойваюць, каб пад санкцыі ня трапілі ягоныя фірмы, якія супрацоўнічаюць са Славеніяй і Латвіяй. Пры гэтай умове абедзьве краіны пагаджаюцца падтрымаць санкцыі ў цэлым. Але такі падыход не падабаецца іншым краінам, якія лічаць выключэньні небясьпечным прэцэдэнтам. Іншыя, на іх думку, могуць скарыстаць яго пры ўвядзеньні санкцыяў, напрыклад, супраць Сырыі ці Ірану.
Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаны, Рада ЭЗ зацьвердзіла 31 студзеня 2011 года. Зараз у ім больш за 200 прозьвішчаў.
Апошнім разам сьпіс быў абноўлены 27 лютага 2012 года.