Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам не дазволіў мітынг КХП БНФ на Дзень Волі


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі
Асобны сцэнар сьвяткаваньня гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі мае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Менгарвыканкам не задаволіў заяўку партыі на правядзеньне мітынгу 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры, а на плошчу Бангалор КХП БНФ ісьці адмаўляецца.

Намесьнік старшыні партыі Юры Беленькі: «Мы падавалі заяўку на правядзеньне мітынгу ў Кіеўскім сквэры. Сёньня прыйшоў адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Напісана, што ў нашай заяўцы недастаткова прапісана, якім чынам мы будзем арганізоўваць меры бясьпекі.

Гэткім чынам, нам улады не даюць дазволу на сьвяткаваньне і, я думаю, нікому б не далі, калі б хтосьці заявіў ня тое месца, якое ўлады дэманстратыўна вызначылі — „сабачнік“ на Бангалоры.

Таму сёньня я прапаную сваім калегам, каб у нашых структурах на сьвята былі арганізаваныя свае сьвяточныя сцэнары. Гэта могуць быць і канцэрты, і сустрэчы, і наведваньне помных месцаў, а таксама іншыя мерапрыемствы. Тут трэба выбіраць: ці застацца без дазволенага масавага мерапрыемства і арганізаваць тыя імпрэзы, якія магчыма ў гэтай сытуацыі, ці сказаць: мы згодныя з тым зьняважлівым месцам, якое выдзелілі ўлады, і прызнаем, што нашае месца там».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG