Аляксандр Лукашэнка выправіўся з рабочым візытам у Маскву, дзе 19 сакавіка возьме ўдзел у пасяджэньні Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Падчас сустрэчы кіраўнікі дзяржаў — членаў ЭўрАзЭС маюць узгадніць базавыя прынцыпы праекту дамовы, якая прадугледжвае пераўтварэньне ЭўрАзЭС у новае інтэграцыйнае аб'яднаньне. Дамоўленасьць пра гэта была дасягнута на папярэднім саміце 19 снежня 2011 года ў Маскве.
Апрача таго, будуць разгледжаныя пытаньні пачатку працы Эўразійскай эканамічнай камісіі, якая дзейнічае з 1 лютага 2012 года.
"Рашэньні пасяджэньня кіраўнікоў дзяржаў, што мае адбыцца ў Маскве, закліканыя надаць новы імпульс інтэграцыйным працэсам на эўразійскай прасторы", — сказана ў прэс-рэлізе.
У саміце возьмуць удзел кіраўнікі Расеі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану і Таджыкістану, а таксама лідэры дзяржаў-назіральнікаў (Армэнія, Малдова і Ўкраіна).
Члены Мытнага саюзу таксама абмяркуюць уніфікацыю пашпартна-візавага кантролю, нацэленую на забесьпячэньне свабоднага перамяшчэньня грамадзян па тэрыторыі трох краін.