Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нечалавечая форма судовага пакараньня павінна быць адменена»


Эўрапейскія палітыкі ды грамадзкія дзеячы заклікаюць беларускія ўлады спыніць сьмяротнае пакараньне ў краіне.

Як адзначаецца ў звароце, «сьмяротныя прысуды, якія вынесеныя ў дачыненьні да Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, яшчэ раз пацьвярджаюць агіднасьць сьмяротнага пакараньня. Віна абодвух асуджаных выклікае глыбокія сумневы.

Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву ставіцца ў віну зьдзяйсьненьне цяжэйшага злачынства — тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, у выніку якога загінулі 15 чалавек і сотні былі параненымі. На гэтым працэсе грубейшым чынам былі патаптаныя ўсе прынцыпы прававой дзяржавы. Сьведак абароны прымусілі маўчаць або не дапусьцілі на паседжаньне. Доказы былі відавочна сфабрыкаваныя. Адзін з тых, хто стаў ахвярай тэракту, адназначна заявіў, што насуперак сьцьвярджэньням пракурора ён ня бачыў гэтых двух маладых людзей на месцы злачынства. Прызнаньні асуджаных відавочна здабываліся праз катаваньні».

Аўтары звароту падкрэсьліваюць, што «Уладзіслаў Кавалёў знайшоў у сабе мужнасьць распавесьці на працэсе аб перанесеных катаваньнях і адмовіцца ад вымушанага прызнаньня. Насуперак усім супярэчнасьцям варта асьцерагацца, што абодвух гэтых маладых людзей прынясуць у ахвяру выключна дзеля захаваньня ўлады рэжыму. Відавочна, аўтарытарны рэжым хоча з дапамогай гэтых сьмяротных прысудаў прадэманстраваць, што ён у стане правесьці хуткае расьсьледаваньне тэракту і аднавіць бясьпеку.

Мы настойліва заклікаем ўрад Беларусі, апошняй краіны ў Эўропе, неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, а ў далейшым паўсюдна адмяніць гэтую нечалавечую форму пакараньня. Уладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў не павінны быць пакараныя. Судовая справа павінна быць адноўлена».

Пад зваротам падпісаліся дзясяткі вядомых палітыкаў ды грамадзкіх дзеячаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG