«Санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі пагражаюць эканамічнай бясьпецы ня толькі гэтай краіны, а таксама ўсяго Мытнага саюзу, уключна з Расеяй», – гаворыцца ў распаўсюджаным 11 сакавіка камэнтары МЗС Расейскай Фэдэрацыі. – Увядзеньне санкцый супраць Беларусі можа нэгатыўна паўплываць на эканамічнае супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадараньня на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы, стаць пагрозай эканамічнай бясьпецы нашых дзяржаў».
Расейскае зьнешнепалітычнае ведамства заклікае заходнія структуры ўстрымацца ад спробаў уціску на беларускіх партнэраў па Мытным саюзе.
Сёньня з супольнай заявай пра недапушчальнасьць эканамічных санкцый супраць Беларусі таксама выступілі кіраўнікі ўрадаў Расеі, Беларусі і Казахстану.
Пытаньне аб увядзеньні Эўразьвязам эканамічных санкцый супраць афіцыйнага Менску можа быць абмеркаванае пры канцы сакавіка.