Да канца нулявых тут дзейнічаў найбольш суровы ў савецкай турэмнай герархіі рэжым — «асобы». У год сядзельцам дазвалялася толькі адно працяглае і два кароткія спатканьні. Пасьля адмены гэтага рэжыму ў Глыбокае сталі накіроўваць, бадай, усе катэгорыі асуджаных, акрамя сьмяротнікаў: «першаходаў» (з агульным і ўзмоцненым рэжымам), рэцыдывістаў (на строгім рэжыме) і «пажыцьцёвых», прычым ня ўсіх, а толькі тых, хто без парушэньняў адседзеў 10 гадоў у Жодзінскай турме.
Колькасьць спатканьняў з сваякамі, на якія цяпер могуць разьлічваць глыбоцкія вязьні, у адпаведнасьці з рэжымамі наступная: 3 кароткія і 3 працяглыя — пры агульным, 3 кароткія і 2 працяглыя — пры ўзмоцненым, 2 кароткія і 2 працяглыя — пры строгім, і ніводнага працяглага, а толькі два праз шкло — пры пажыцьцёвым.
На тэрыторыі ПК-13 дзейнічаюць праваслаўная і каталіцкая цэрквы. Яны месьцяцца ў прыстасаваных памяшканьнях, там рэгулярна ладзяцца малебны. Ёсьць прамзона.
Адрозна ад іншых беларускіх калёніяў, дзе вязьні могуць больш-менш свабодна перамяшчацца па зоне, шпацыры глыбоцкіх асуджаных абмежаваныя дзьвюма гадзінамі ў дзень.
У верасьні 2011 году ў Глыбоцкую калёнію з Горацкай перавялі палітвязьня, лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. За непадпарадкаваньне адміністрацыі яго пэрыядычна кідаюць пад так званую «крышу» — у ШЫЗА ці ПКТ.
Адрас:
211791, г. Глыбокае,
вул. Савецкая, 205
Тэлефоны: (8-02156) 29-248, 29-108
Начальнік — Раманчук Уладзімер Францавіч
«Будынак калёніі ўзьведзены яшчэ ў XVI стагодзьдзі як каталіцкі кляштар. Ягоныя заснавальнікі, манахі-базыльяне, неўзабаве пасьля пабудовы стварылі тут бясплатную школу для дзяцей сялян і дробнай шляхты, пры манастыры таксама дзейнічаў шпіталь.
Помнік на месцы расстрэлу ў 1941 годзе вязьняў Глыбоцкай турмы
Потым, нібы па нейкай канфэсійнай эстафэце, кляштар перадавалі то праваслаўным, то каталікам. У 1939-м, з прыходам Саветаў, малітоўнага шэпту ў колішніх манаскіх кельлях стала не чуваць, а злачынствы, якія пачалі там чыніцца, напэўна, ужо не адмоліш аніякімі малітвамі». Гэта ўрывак з допісу на «Свабоду» колішняга вязьня ПК-13 Зьмітра Каляды.
«Спачатку, пасьля ўзьяднаньня ўсходніх і заходніх беларускіх земляў, у манастыры разьмясьціўся НКУС, а старадаўнія падзямельлі запоўніліся вязьнямі ды іх катамі, — піша Зьміцер. — У першыя дні вайны 1941-1945, калі нямецкія войскі хутка рухаліся на ўсход, глыбоцкія чэкісты пачалі эвакуяваць сваіх арыштантаў. Паводле дакумэнтаў НКУС, «714 чалавек былі незаконна расстраляныя канвоем у дарозе». Падчас нямецкай акупацыі кляштар стаў канцлягерам для савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Пасьля вайны Саветы пераўтварылі яго ў вязьніцу для асабліва небясьпечных рэцыдывістаў. Да 1970 году на тэрыторыі турмы яшчэ стаяў адзін з найкаштоўнейшых шэдэўраў беларускага дойлідзтва ў стылі позьняга барока. Але на загад тагачасных беларускіх савецкіх уладаў (гэта было за брэжнеўскім, а ня сталінскім часам), унікальны помнік узарвалі. Людзі, з-за якіх было зьдзейсьнена гэтае злачынства, і цяпер жывуць непакаранымі».
Паводле Зьмітра, за пяць стагодзьдзяў знадворны выгляд будынка, улічваючы агульнае стаўленьне бальшавікоў да помнікаў гісторыі, вядома, зьмяніўся. Але ўсярэдзіне можна ўбачыць шмат аўтэнтычнага. Напрыклад, скляпеністую столь і манаскія кельлі, крыху пераробленыя пад камэры«.
Зьміцер сядзеў у Глыбокім пры «асобым» рэжыме, у 2003–2004 гг. Трапіў у калёнію, калі яму яшчэ не было і 30-ці, бо супраць яго паказаў адзін з сваякоў тагачаснага высокага чыноўніка. Вызваліўся ў 2004-м. Замест прызначаных 12-ці гадоў адседзеў паўтара. Такое істотнае скарачэньне тэрміну пакараньня стала магчымым у выніку некалькіх судоў, умяшаньня міжнародных арганізацыяў, розгаласу ягонай справы ў СМІ.
Як сьведчыць Зьміцер, існуе памылковая думка, што на «асобым» рэжыме спрэс гвалтаўнікі і забойцы.
«Падчас маёй адседкі былі і такія. Аднак у асноўным сядзелі за крадзяжы, рабункі. Шмат было і так званых кішэньнікаў, прадстаўнікоў эліты зладзейскага сьвету. Зразумела, на пачатку 2000-х шмат што было ня так, як за старымі часамі. Кантынгент вязьняў істотна амаладзіўся. Аднак традыцыі, атмасфэра мінулых гадоў тады ўсё яшчэ захоўваліся. Калі падчас размоваў са старымі сядзельцамі пытаўся ў іх, як прынята гаварыць у нашай субкультуры, „за мінулае“ (ня „пра“, а менавіта „за“), заўсёды чуў адказ, што раней было лепш. Напэўна, таму, што самі былі маладзейшыя і іхняе жыцьцё было ў разгары... »
Зьміцер час ад часу падтрымлівае кантакты з тымі сядзельцамі-знаёмцамі, якія вызваліліся нядаўна або яшчэ адбываюць сваё пакараньне ў ПК-13.
Пры ім там сядзела чалавек 700. Цяпер дабудавалі пару будынкаў. Кажуць нават, што колькасьць сядзельцаў сама меней патроіліся. Паводле Зьмітровых зьвестак, цяпер вязьняў там трымаюць у больш жорсткіх рэжымных умовах, чым за ягоным часам... Турэмная сыстэма «ўдасканальваецца». Увесь час прыдумляюць нейкія правілы, указы, каб зрабіць жыцьцё ЗК цяжэйшым. На сучасным слэнгу пра Глыбокае кажуць — «жэсьць».
Яшчэ адна істотная дэталь уласьцівая для Глыбокага: «тут шмат камэраў ды мала вачэй. Большасьць інфармацыі з Глыбокага на волю не даходзіць. Зь нелегальнай сувязьзю праблема. У закрытым рэжыме мянты ў дачыненьні да людзей, якія ім недаспадобы, могуць рабіць якую заўгодна мярзоту. Асабліва тым, хто ўтрымліваецца пад гэтак званай „крышай“: ПКТ або ШЫЗА. Гэта міні-турма ў калёніі».
Апошнім часам Зьмітра Каляду вельмі хвалюе лёс ягонага цёзкі — палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
«Я ня ведаю падрабязнасьцяў ягонай сытуацыі. Толькі тое, што ёсьць у інтэрнэце. Калі б інфармацыі было крыху больш і яна была розная, то можна было б сабраць нейкі пазл. Калі бачу тое, што трапляе ў СМІ, то па-чалавечы вельмі спачуваю», — кажа колішні вязень глыбоцкай калёніі.
Адно з апошніх пакараньняў у ШЫЗА Зьміцер Дашкевіч атрымаў за тое, што адмовіўся сядзець у адной камэры з чалавекам з так званым нізкім статусам. Пры цяперашняй сытуацыі ў дачыненьні да Дашкевіча не выключаная любая правакацыя, лічыць Зьміцер Каляда. Напрыклад, чалавек можа выпадкова ўзяць у рукі нейкую рэч так званага «апушчанага», тады нізкі статус, згодна з «паняцьцямі», пераходзіць і на яго.
Звычайна адвакаты папярэджваюць сваіх падабаронных наконт пэўных крымінальных «паняцьцяў», якія дзейнічаюць на «зоне» і прызнаюцца нават супрацоўнікамі калёніі, незалежна ад колькасьці зорачак на пагонах. Паводле слоў колішняга начальніка «Валадаркі» Алега Алкаева, турэмнікі ніколі не падаюць рукі ЗК, бо сярод тых можа быць «апушчаны», і пасьля гэтага аўтарытэт афіцэра рэзка падае.
Нямала людзей зь нізкім статусам сядзела ў Глыбокім і пры Калядзе, нямала такіх «пакрыўджаных» і цяпер. Пры ўсім сваім дэмакратызме і адсутнасьці гамафобіі былы вязень лічыць, што «турма той мікрасоцыюм, куды немагчыма лезьці са сваім звычаем»
Ён упэўнены, што калі гамафобія дамінуе ў большай частцы беларускага грамадзтва, то турэмнаму сьвету яна ўласьцівая яшчэ больш. Асабліва падаграецца яна выказваньнямі, якія ідуць з вуснаў кіраўніка краіны. Гэта пастаянна гучыць з тэлевізара, які ёсьць бадай у кожнай камэры і які зэкі глядзяць:
«Кожны такі афіцыйны выпад можа стаць чарговым сыгналам, каб яшчэ больш зьдзекліва ставіцца да так званых апушчаных. Ніхто нікога ня будзе гвалтаваць, ня будзе і зьбіваць. Але ж чалавек, якому надалі статус „апушчанага“, ужо ня будзе сядзець на роўных».
На пытаньне, каму патрэбнае такое прыніжэньне, Зьміцер Каляда кажа:
«Зразумела, ня зэкам, а адміністрацыі і самаму галоўнаму чалавеку ў краіне. Пагражаючы зьняважыць таго ці іншага чалавека, які ім недаспадобы, яны выкарыстоўваюць гэты рычаг. Зразумела, што ў якасьці сродку абіраецца асуджаны. У выніку заўсёды можна сказаць, што ва ўсім вінаватыя воўчыя законы. Самі ЗК з уласнай ініцыятывы нікога не „апускаюць“ — гэтага рабіць нельга».
Як выйсьці зь няпростай сытуацыі? Некаторыя з былых асуджаных раяць блізкім такіх вязьняў выходзіць на «злодзеяў у законе» — маўляў, тыя змогуць разруліць сытуацыю. Іншыя — ні на кога не выходзіць, а проста па-мужчынску паразмаўляць з тымі, хто гоніць іх ад агульнага стала... Ёсьць тыя, хто лічыць, што дапаможа толькі вера.
Усе, аднак, сыходзяцца на адным: вязьням, якіх асабліва жорстка «прэсуюць» у турме, як нікому патрэбная падтрымка з волі. Звычайныя лісты ад блізкіх, знаёмых і нават незнаёмых людзей.
«За час Дзімавага зьняволеньня ў Глыбокім яму ані разу не давалі пазваніць, кажа яго нявеста Наста Палажанка. — Я даўно ня чула ягонага голасу, тым больш ня бачыла яго. Мне не дазволілі аніводнага спатканьня. Кароткага. Не кажу пра працяглае. Хоць закон гэта дазваляе».
Але тым ня менш, штодзённая сувязь існуе на нейкім ірацыянальным ўзроўні. Абодва штодня пішуць адно аднаму лісты. Прычым, ад рукі ня толькі Зьміцер, але і Наста.
«Калі ты пішаш ад рукі, ты таксама перадаеш яму часьцінку сябе, кажа Наста. — Мы добра разумеем почырк адно аднаго. Мы бачым, у якім настроі мы пішам гэтыя лісты. Лісты ад рукі гэта бліжэй ад сэрца».
Свабода: «А пра што ён вам піша? Пра што пішаце вы яму?»
Наста :"Паміж блізкімі людзьмі заўсёды знойдзецца пра што пагаварыць... Мы абмяркоўваем і нейкія свае ўласныя ўспаміны. Першае, што я імкнуся абмяркоўваць зь ім, гэта яго пляны на будучыню. Я раблю ўсё магчымае, каб ён, асабліва, калі знаходзіўся адзін, думаў найперш пра заўтрашні дзень, а не пра тое, што ён бачыць цяпер. Імкнуся, каб ён нешта плянаваў..."
Свабода: «Дзіма амаль увесь час у ізаляцыі... Ён з тых, хто лёгка пераносіць адзіноцтва ці наадварот?»
Наста: «Дзіма рэаліст. Ён вельмі цьвяроза ставіцца да таго, што адбываецца. Ён імкнецца прыняць ўмовы такімі, якія яны ёсьць і зьмяніць сваё стаўленьне да іх. Калі ён адзін у карцэры, то ён больш чытае, больш моліцца, ён больш піша лістоў. Ведаеце, калі мы кажам пра Глыбокае, то там вельмі спэцыфічная калёнія. Для Дзімы гэта другая судзімасьць, ён двойчы палітвязень, і вакол яго шмат людзей, якія сядзяць ледзь не палову жыцьця. Напэўна, гэта ня самы горшы варыянт, што ён адзін, бо часам мяне бярэ страх, якія людзі могуць быць побач зь ім. Хоць яны паўсюль розныя. Але што да Дзімы, то ён не губляе аніводнай хвіліны, бо ведае, што гэтага часу больш ня будзе. Турма ёсьць турма, і я разумею, што любая праблема псыхалягічная ня будзе вырашаная хутка».
Копія выкладзенага у інтэрнэце ліста Зьмітра Дашкевіча да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча
***
З прычыны закрытасьці беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы нашы зьвесткі пра папраўчую ўстанову, на жаль, ня могуць быць поўнымі. Вельмі разьлічваем на інфармацыю наведнікаў сайту, якія або самі адбывалі пакараньне, або маюць сваякоў ды блізкіх сярод асуджаных. Згодна з афіцыйнай беларускай статыстыкай, наўпрост ці ўскосна з турмой зьвязаны кожны сёмы жыхар краіны. Вы можаце дадаць сваю інфармацыю ў камэнтарах да гэтага артыкулу.
ВІЦЬБА-3
МАГІЛЁЎСКАЯ ЧАЦЬВЁРКА
ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 1
ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 2

Гісторыя і сучаснасьць

Аднак у асноўным сядзелі за крадзяжы, рабункі. Шмат было і так званых кішэньнікаў, прадстаўнікоў эліты зладзейскага сьвету.
Зьміцер сядзеў у Глыбокім пры «асобым» рэжыме, у 2003–2004 гг. Трапіў у калёнію, калі яму яшчэ не было і 30-ці, бо супраць яго паказаў адзін з сваякоў тагачаснага высокага чыноўніка. Вызваліўся ў 2004-м. Замест прызначаных 12-ці гадоў адседзеў паўтара. Такое істотнае скарачэньне тэрміну пакараньня стала магчымым у выніку некалькіх судоў, умяшаньня міжнародных арганізацыяў, розгаласу ягонай справы ў СМІ.
Як сьведчыць Зьміцер, існуе памылковая думка, што на «асобым» рэжыме спрэс гвалтаўнікі і забойцы.
«Падчас маёй адседкі былі і такія. Аднак у асноўным сядзелі за крадзяжы, рабункі. Шмат было і так званых кішэньнікаў, прадстаўнікоў эліты зладзейскага сьвету. Зразумела, на пачатку 2000-х шмат што было ня так, як за старымі часамі. Кантынгент вязьняў істотна амаладзіўся. Аднак традыцыі, атмасфэра мінулых гадоў тады ўсё яшчэ захоўваліся. Калі падчас размоваў са старымі сядзельцамі пытаўся ў іх, як прынята гаварыць у нашай субкультуры, „за мінулае“ (ня „пра“, а менавіта „за“), заўсёды чуў адказ, што раней было лепш. Напэўна, таму, што самі былі маладзейшыя і іхняе жыцьцё было ў разгары... »
Турэмная сыстэма «ўдасканальваецца»
Зьміцер час ад часу падтрымлівае кантакты з тымі сядзельцамі-знаёмцамі, якія вызваліліся нядаўна або яшчэ адбываюць сваё пакараньне ў ПК-13.
Пры ім там сядзела чалавек 700. Цяпер дабудавалі пару будынкаў. Кажуць нават, што колькасьць сядзельцаў сама меней патроіліся. Паводле Зьмітровых зьвестак, цяпер вязьняў там трымаюць у больш жорсткіх рэжымных умовах, чым за ягоным часам... Турэмная сыстэма «ўдасканальваецца». Увесь час прыдумляюць нейкія правілы, указы, каб зрабіць жыцьцё ЗК цяжэйшым. На сучасным слэнгу пра Глыбокае кажуць — «жэсьць».
Яшчэ адна істотная дэталь уласьцівая для Глыбокага: «тут шмат камэраў ды мала вачэй. Большасьць інфармацыі з Глыбокага на волю не даходзіць. Зь нелегальнай сувязьзю праблема. У закрытым рэжыме мянты ў дачыненьні да людзей, якія ім недаспадобы, могуць рабіць якую заўгодна мярзоту. Асабліва тым, хто ўтрымліваецца пад гэтак званай „крышай“: ПКТ або ШЫЗА. Гэта міні-турма ў калёніі».
Апошнім часам Зьмітра Каляду вельмі хвалюе лёс ягонага цёзкі — палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
«Я ня ведаю падрабязнасьцяў ягонай сытуацыі. Толькі тое, што ёсьць у інтэрнэце. Калі б інфармацыі было крыху больш і яна была розная, то можна было б сабраць нейкі пазл. Калі бачу тое, што трапляе ў СМІ, то па-чалавечы вельмі спачуваю», — кажа колішні вязень глыбоцкай калёніі.
Адно з апошніх пакараньняў у ШЫЗА Зьміцер Дашкевіч атрымаў за тое, што адмовіўся сядзець у адной камэры з чалавекам з так званым нізкім статусам. Пры цяперашняй сытуацыі ў дачыненьні да Дашкевіча не выключаная любая правакацыя, лічыць Зьміцер Каляда. Напрыклад, чалавек можа выпадкова ўзяць у рукі нейкую рэч так званага «апушчанага», тады нізкі статус, згодна з «паняцьцямі», пераходзіць і на яго.
«Каму патрэбнае прыніжэньне»
Звычайна адвакаты папярэджваюць сваіх падабаронных наконт пэўных крымінальных «паняцьцяў», якія дзейнічаюць на «зоне» і прызнаюцца нават супрацоўнікамі калёніі, незалежна ад колькасьці зорачак на пагонах. Паводле слоў колішняга начальніка «Валадаркі» Алега Алкаева, турэмнікі ніколі не падаюць рукі ЗК, бо сярод тых можа быць «апушчаны», і пасьля гэтага аўтарытэт афіцэра рэзка падае.
Нямала людзей зь нізкім статусам сядзела ў Глыбокім і пры Калядзе, нямала такіх «пакрыўджаных» і цяпер. Пры ўсім сваім дэмакратызме і адсутнасьці гамафобіі былы вязень лічыць, што «турма той мікрасоцыюм, куды немагчыма лезьці са сваім звычаем»
Ён упэўнены, што калі гамафобія дамінуе ў большай частцы беларускага грамадзтва, то турэмнаму сьвету яна ўласьцівая яшчэ больш. Асабліва падаграецца яна выказваньнямі, якія ідуць з вуснаў кіраўніка краіны. Гэта пастаянна гучыць з тэлевізара, які ёсьць бадай у кожнай камэры і які зэкі глядзяць:
Самі ЗК з уласнай ініцыятывы нікога не „апускаюць“ — гэтага рабіць нельга
«Кожны такі афіцыйны выпад можа стаць чарговым сыгналам, каб яшчэ больш зьдзекліва ставіцца да так званых апушчаных. Ніхто нікога ня будзе гвалтаваць, ня будзе і зьбіваць. Але ж чалавек, якому надалі статус „апушчанага“, ужо ня будзе сядзець на роўных».
На пытаньне, каму патрэбнае такое прыніжэньне, Зьміцер Каляда кажа:
«Зразумела, ня зэкам, а адміністрацыі і самаму галоўнаму чалавеку ў краіне. Пагражаючы зьняважыць таго ці іншага чалавека, які ім недаспадобы, яны выкарыстоўваюць гэты рычаг. Зразумела, што ў якасьці сродку абіраецца асуджаны. У выніку заўсёды можна сказаць, што ва ўсім вінаватыя воўчыя законы. Самі ЗК з уласнай ініцыятывы нікога не „апускаюць“ — гэтага рабіць нельга».
Як выйсьці зь няпростай сытуацыі? Некаторыя з былых асуджаных раяць блізкім такіх вязьняў выходзіць на «злодзеяў у законе» — маўляў, тыя змогуць разруліць сытуацыю. Іншыя — ні на кога не выходзіць, а проста па-мужчынску паразмаўляць з тымі, хто гоніць іх ад агульнага стала... Ёсьць тыя, хто лічыць, што дапаможа толькі вера.
Усе, аднак, сыходзяцца на адным: вязьням, якіх асабліва жорстка «прэсуюць» у турме, як нікому патрэбная падтрымка з волі. Звычайныя лісты ад блізкіх, знаёмых і нават незнаёмых людзей.
Наста Палажанка: «Я пішу яму лісты кожны дзень ад рукі»
«За час Дзімавага зьняволеньня ў Глыбокім яму ані разу не давалі пазваніць, кажа яго нявеста Наста Палажанка. — Я даўно ня чула ягонага голасу, тым больш ня бачыла яго. Мне не дазволілі аніводнага спатканьня. Кароткага. Не кажу пра працяглае. Хоць закон гэта дазваляе».
Але тым ня менш, штодзённая сувязь існуе на нейкім ірацыянальным ўзроўні. Абодва штодня пішуць адно аднаму лісты. Прычым, ад рукі ня толькі Зьміцер, але і Наста.
«Калі ты пішаш ад рукі, ты таксама перадаеш яму часьцінку сябе, кажа Наста. — Мы добра разумеем почырк адно аднаго. Мы бачым, у якім настроі мы пішам гэтыя лісты. Лісты ад рукі гэта бліжэй ад сэрца».
Свабода: «А пра што ён вам піша? Пра што пішаце вы яму?»
Наста :"Паміж блізкімі людзьмі заўсёды знойдзецца пра што пагаварыць... Мы абмяркоўваем і нейкія свае ўласныя ўспаміны. Першае, што я імкнуся абмяркоўваць зь ім, гэта яго пляны на будучыню. Я раблю ўсё магчымае, каб ён, асабліва, калі знаходзіўся адзін, думаў найперш пра заўтрашні дзень, а не пра тое, што ён бачыць цяпер. Імкнуся, каб ён нешта плянаваў..."
Свабода: «Дзіма амаль увесь час у ізаляцыі... Ён з тых, хто лёгка пераносіць адзіноцтва ці наадварот?»
Наста: «Дзіма рэаліст. Ён вельмі цьвяроза ставіцца да таго, што адбываецца. Ён імкнецца прыняць ўмовы такімі, якія яны ёсьць і зьмяніць сваё стаўленьне да іх. Калі ён адзін у карцэры, то ён больш чытае, больш моліцца, ён больш піша лістоў. Ведаеце, калі мы кажам пра Глыбокае, то там вельмі спэцыфічная калёнія. Для Дзімы гэта другая судзімасьць, ён двойчы палітвязень, і вакол яго шмат людзей, якія сядзяць ледзь не палову жыцьця. Напэўна, гэта ня самы горшы варыянт, што ён адзін, бо часам мяне бярэ страх, якія людзі могуць быць побач зь ім. Хоць яны паўсюль розныя. Але што да Дзімы, то ён не губляе аніводнай хвіліны, бо ведае, што гэтага часу больш ня будзе. Турма ёсьць турма, і я разумею, што любая праблема псыхалягічная ня будзе вырашаная хутка».
Копія выкладзенага у інтэрнэце ліста Зьмітра Дашкевіча да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча
Праз тыдзень чытайце пра Бабруйскую калёнію № 2, дзе сядзіць палітвязень праваабаронца Алесь Бяляцкі