Магілёўскую турму № 4 збудавалі ў другой палове мінулага стагодзьдзя. Праўда, гісторыя турэмных установаў у Магілёве нашмат даўнейшая. Яшчэ ў 19 стагодзьдзі на тагачасным Дняпроўскім праспэкце (цяпер — вуліца Першамайская), што вядзе на Шклоўскі тракт, на канцы гораду, паўстаў шырокі, каменны, двухпавярховы турэмны замак. Сюды пачалі звозіць арыштантаў з усёй губэрні.
Ад 1939 года Магілёўская турма месьцілася ўжо на вуліцы Ленінскай, у раёне сучаснага Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту. У памяць пра тыя часы тутэйшую прадуктовую краму ўсё яшчэ завуць «турэмнай».
У 1970-я пераехала на вуліцу Крупскай.
На тэрыторыі папраўчай установы месьцяцца карпусы СІЗА, дзе сядзяць падсьледныя, а таксама карпусы «крытай турмы», або «крыткі». Сюды пераводзяць у асноўным першаходаў, якія злосна парушылі парадак у калёніях агульнага ды ўзмоцненага рэжыму. Паводле розных зьвестак, агулам тут утрымліваюць ад 1000 да 1500 арыштантаў. Большая частка вязьняў прыпадае на СІЗА. Сотня-другая — на «крытнікаў». Ёсьць сярод зьняволеных і так званыя перасыльныя, якіх этапуюць на зону праз Магілёў.
У якасьці этапаваных Магілёўскую турму прайшлі палітвязьні Валер Леванеўскі, Зьміцер Дашкевіч, экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў...
У магілёўскім СІЗА ў чаканьні прысуду сядзеў Артур Фінькевіч.
Летась увосень у «чацьвёрцы» зьявіўся першы «палітычны крытнік» Яўген Васьковіч. За «злоснае хуліганства — напад на будынак бабруйскага КДБ» 21-гадовы юнак атрымаў сем гадоў пазбаўленьня волі ўзмоцненага рэжыму. Гэта адзін з найбольшых турэмных тэрмінаў беларускіх палітвязьняў. У «крытку» Яўгена перавялі з папраўчай магілёўскай калёніі № 15. За гэты час асуджаны ўжо неаднойчы пабываў ў карцэры.
На пачатку 2012 году ў магілёўскую турму кінулі і другога палітычнага — экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча.
Усе вязьні маюць штодзённыя прагулкі ў турэмных дворыках памерам у 15 кв. мэтраў кожны. Іх на тэрыторыі ўстановы 8. Як правіла, падсьледныя гуляюць пад дахам, а «крытнікі» ўнізе. У якасьці плюсаў гэтай турмы яе вязьні называюць адносна нармальнае харчаваньне, наяўнасьць гарачай вады ў душы, а таксама кабэльнае тэлебачаньне.
Адрас: вул. Крупскай 99-а, Магілёў 212011
Тэлефон: Тэлефон: 8-0222-24-23-26 (дзяжурная служба, бліжэйшым часам першыя лічбы могуць зьмяніцца з 24 на 70)
Геаграфічна «чацьвёрка» знаходзіцца хвілін за дзесяць ад цэнтральнай плошчы Леніна і за некалькі хвілін хады ад аўтавакзалу. Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча — Марына, якая пры канцы студзеня была ў Магілёўскай турме, кажа, што, адрозна ад менскай «Валадаркі», якая стаіць на ўзгорку і зь некаторых пазыцыяў крыху праглядаецца, магілёўская турма не праглядаецца ўвогуле, хоць і плот вакол яе невысокі.
«Гэта проста праезд паміж дамамі, жылымі ды адміністрацыйнымі. І там бачны такі адміністрацыйны трохпавярховы будынак. У адміністрацыйным будынку ёсьць брама, куды ўяжджаюць розныя машыны з арыштантамі».
Перасыльныя затрымліваюцца тут звычайна на дні ды тыдні, падсьледныя — на месяцы, што ж да «крытнікаў», то максымальны тэрмін утрыманьня іх за кратамі — тры гады. Як і ў выпадку зь Міколам Статкевічам.
Марына Адамовіч ня бачыла мужа два месяцы. У размове з начальнікам «чацьвёркі», палкоўнікам Аляксандрам Ламазой яна змагла высьветліць толькі ўмовы ўтрыманьня Статкевіча.
«Я была ў яго, ён прыняў, хоць гэта быў і ня час для прыёму. Сказаў, што паводле паперкі, якую яму даслалі, у Міколы строгі рэжым сама меней на паўгода. Гэта забарона перадач, званкоў, адно кароткае спатканьне, адна бандэроля на год. Камунікацыя толькі празь ліставаньне. Аднак за ўвесь гэты час я атрымала ад яго толькі два караценькія лісты. Таксама некалькі лістоў атрымалі і яго паплечнікі па партыі».
Як асабліва небясьпечны парушальнік рэжыму ў Шклоўскай калёніі і як асоба, схільная да ўцёкаў, па рашэньні адміністрацыі шклоўскай калёніі Статкевіч адразу быў пераведзены ў ШЫЗА магілёўскай «чацьвёркі». Цяпер жа яго чамусьці трымаюць у СІЗА, а не, як належыць, у корпусе «крыткі».
Нягледзячы на вонкавае падабенства камэраў СІЗА і «крыткі», якія нярэдка могуць выкарыстоўвацца і для падсьледных, і для асуджаных, адрозьненьні ўсё ж есьць. Колішні сядзелец магілёўскай крытай Аляксей К., абвінавачаны ў свой час у дэстабілізацыі парадку ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, падобна Статкевічу, быў кінуты ў «чацьвёрку» на максымальны тэрмін — тры гады.
«Калі ў СІЗА ты яшчэ не асуджаны і тэарэтычна не пазбаўлены грамадзянскіх правоў, то ў „крытцы“ ты маеш статус „асабліва цяжкага злачынцы“ з усімі тымі абмежаваньнямі, якія з гэтага статусу вынікаюць. Гэта тычыцца і пасылак, і спатканьняў. Тэлефанаваньні забароненыя. Адзіны спосаб камунікацыі з воляй — ліставаньне. Пры гэтым далёка ня ўсе лісты даходзяць як на волю, так і з волі. Але, тым ня менш... „Крытка“ — усё ж асаблівае месца са сваёй спэцыфікай. Сюды трапляюць пераважна ідэйныя праціўнікі парушэньня правоў чалавека ў турмах. А таму знаходзіцца тут, нягледзячы на недахоп сьвежага паветра, часам і лепш, чым у зоне агульнага ці „ўзмоцненага рэжыму“, так бы мовіць, „чырвонай зоне“ з самаўпраўнай сваволяй мянтоў. Адрозна ад СІЗА, дзе няспынная цякучка, у „крытцы“ зьбіраецца больш-менш сталы кантынгент. А таму сядзельцы імкнуцца ўладкоўваюць свой побыт. І ў пэўных пытаньнях адміністрацыя ідзе ім насустрач, каб вязьні маглі сабе стварыць штосьці кшталту хатніх ўмоваў... Бадай што ў кожнай камэры можна глядзець праграмы кабэльнага тэлебачаньня. Акрамя тэлевізара, ёсьць DVD».
Што да ўтрыманьня палітвязьня Яўгена Васьковіча, то разам зь ім у камэры яшчэ двое сядзельцаў. Як зразумела падчас апошняга спатканьня з сынам (18 студзеня) яго маці Рушанія, «там, і тэлевізар ёсьць, і кнігі чытаюць, газэты атрымліваюць. Навіны Яўген ведае. Ад 10 снежня да 24-га сядзеў у ШЫЗА, потым, не выходзячы, яшчэ дзесяць сутак далі. 6 студзеня ізноў туды трапіў».
Маці палітвязьня лічыць, што турэмную адміністрацыю злуе тое, што сын ўсё робіць з усьмешкай: « Перад вачыма ў яго чорныя кругі. Казаў: «Матуля, не перажывай — вам там горш, чым мне тут».
Палітвязень Артур Фінькевіч, які ўтрымліваўся ў «чацьвёрцы» карацейшы час, прычым у камэрах як «крыткі», так і СІЗА, узгадвае:
«Турма не такая перанаселеная, як менская „Валадарка“. Калі мяне завялі ў камэру да суду, там было вольнае месца. Пасьля суду, калі я знаходзіўся ў камэры-„асуджанцы“, там сядзела парадку 26 чалавек на 18 „шконак“. Кожны ўжо зьбіраўся ў калёнію. Там таксама былі людзі, якіх прывезьлі з калёніяў для гэтак званай раскруткі. Пасьля суду для таго, каб прымусіць людзей хутчэй зьехаць у калёніі й не пісаць касацыйных скаргаў, супрацоўнікі турмы пераводзілі асуджаных у такую камэру, дзе тэмпэратура была 5–7 градусаў. Спаць там немагчыма. Вось такім чынам там змагаюцца зь перанаселенасьцю. Яны не зьбіраюцца пераглядаць заканадаўства, зьмякчаць яго, а проста вось так робяць».
Як сьведчыць іншы былы палітвязень Валер Леванеўскі — у магілёўскую турму ён трапіў падчас этапу ў калёнію — такая «халодная» камэра, пра якую распавёў Фінькевіч, далёка не адна, прычым ня толькі ў «чацьвёрцы».
«У любой турме, ня толькі магілёўскай, ёсьць камэры, якія не ацяпляюцца, дзе ў поўным сэнсе слова катуюць холадам. Там нават лёд можа быць. Туды кідаюць людзей, якіх хочуць зламаць: гэта злосныя рэцыдывісты і „аўтарытэты“, і, зразумела, палітвязьні. Чалавек знаходзіцца там у ізаляцыі, ён нават нікому ня можа паскардзіцца. У такіх камэрах трэба сама меней па 10–15 разоў прачынацца ўначы і рабіць адцісканьні. Бо там нічога няма: ані коўдры, ані падушкі, ані матрацаў. Ты сьпіш на драўлянай шконцы. Таксама вязьню нельга браць туды з сабой ані ватоўкі, ані іншага цёплага адзеньня. Ты ідзеш у гэтым працоўным адзеньні з бавоўны. Мерзьнеш страшэнна. Тое, праз што там праходзяць людзі ў цяперашнія халады, гэта жах. Мне самому ажно холадна становіцца, калі думаю пра таго ж Міколу Статкевіча».
Пра халодную камэру сам Мікола Статкевіч у сваіх лістах жонцы Марыне і паплечнікам па партыі напісаў вельмі коратка.
«Ён напісаў, што ў турэмным карцэры, дзе адбыў больш за тыдзень, умовы былі нават больш жорсткія, чым у калёніі, там на ноч не выдавалі тую самую ватоўку, якую абавязаныя выдаваць вязьням, асабліва зімовым часам», цытуе словы мужа Марына Адамовіч. Затое цяпер, у камэры СІЗА, куды да яго адміністрацыя падсадзіла яшчэ аднаго чалавека, з ацяпленьнем нашмат лепш і з харчаваньнем таксама. Ёсьць гадзінныя прагулкі ў турэмным дворыку. Пад канвоем турэмнікаў з сабакамі«.
Фота "Нашай Нівы"
Сярод безумоўных «турэмных» плюсаў адзначае Статкевіч у лістах да паплечнікаў і тое, што тут, адрозна ад ШЫЗА і ПКТ Шклоўскай калёніі, «можна спакойна чытаць ды пісаць». Яшчэ Мікола Статкевіч піша, што штодня займаецца фізычнымі практыкаваньнямі, для якіх яму «дастаткова 1-2 мэтраў камэры ды ўласнага цела ў якасьці спартовага снараду». Штодня «качацца» Мікола Статкевіч раіць і іншым палітвязьням.
Каб выбіць неабходныя прызнаньні ад пэўнай катэгорыі зьняволеных, турэмная адміністрацыя ўжывае самыя розныя рычагі, сьведчаць колішнія вязьні. Што найбольш б’е па арганізьме, дык гэта, паводле агульных ацэнак, катаваньні сном, дакладней, яго адсутнасьцю. Калі ўначы ў тым жа карцэры ты ня можаш спаць з-за холаду, то ўдзень спаць проста не дазволена. Забараняецца нават проста прылегчы на шконку. Назіральнік глядзіць у вакенца камэры кожныя 10-15 хвілін. Калі засьнеш седзячы, атрымаеш дадатковыя суткі дысцыплінарнага ізалятара.
Не лягчэй пераносіцца і мэтадычны псыхалягічны прэсінг.
Пры канцы верасьня, калі ў СІЗА ў «чацьвёрцы» падчас этапаваньня ў Бабруйскую калёнію знаходзіўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў, яго жонка Ірына Халіп паведаміла прадстаўнікам СМІ, як у камэру да мужа пасадзілі зьняволенага Грыгор’ева, і той распавёў, што на этапе да яго падыходзілі двое ў цывільным і папярэдзілі быць вельмі асьцярожным у адной камэры з палітвязьнем, бо таго «могуць забіць ці сур’ёзна пакалечыць». Іншыя сукамэрнікі тады падтрымалі Грыгор’ева.
Паводле словаў Халіп, «яны пачалі гаварыць: так, Андрэй Алегавіч, да Бабруйску вы не даедзеце. Мы вас забіваць не зьбіраемся, але, самі разумееце, правакацыі могуць быць розныя. Вас могуць перавесьці ў іншую камэру, дзе вас могуць моцна біць, а могуць і ўвогуле забіць. Здараецца, што зэкі забіваюць адзін аднаго».
Пасьля гэтага Саньнікаў ня спаў двое сутак, асьцерагаючыся нападу ў сьне. Палітвязень запісаўся на прыём у адміністрацыю, але безвынікова.
Былы палітвязень Валер Леванеўскі перакананы, што гэтак званы Грыгор’еў — правакатар. Падсаджваць у камэру падобную «шасьцёрку» — адзін з улюбёных прыёмаў турэмнай адміністрацыі:
«Мэта ўладаў — выпусьціць на волю такіх людзей як Саньнікаў і яму падобныя, або інвалідамі, або псыхічна няўстойлівымі. Да мяне ў камэру таксама падсаджвалі правакатараў, якія сьцьвярджалі штосьці падобнае. У такім выпадку я адразу ж пісаў заяву ў пракуратуру адносна замаху на маё жыцьцё, да якога могуць мець дачыненьне як канкрэтны арыштант, так і прадстаўнікі адміністрацыі. Я разумеў, што канкрэтны асуджаны — „шасьцёрка“. Бо нікому ў турме ты не патрэбны, ніхто ня будзе цябе забіваць. Людзі, якія сядзяць вялікія тэрміны, яны дастаткова разумныя. Можа быць нейкая асабістая непрыязь. Хоць палітычныя найчасьцей карыстаюцца павагай. Аднак падобныя запалохваньні выкарыстоўваюцца ня толькі супраць палітычных, гэта ўжываецца і для ломкі тых жа „аўтарытэтаў“. Проста палітычныя не падрыхтаваныя да такіх правакацыяў. Гэта інтэлігентныя людзі. Вытрымаць такія рэчы, ціск, катаваньні такім людзям вельмі складана. А таму я проста ў захапленьні ад таго, як трымаюцца сёньня ў няволі нашы хлопцы».
Пра выкарыстаньне ў дачыненьні да яго розных рычагоў псыхалягічнага ціску ў сваіх лістах да партыйных паплечнікаў коратка напісаў і Мікола Статкевіч. Паводле ягоных слоў, апошнія два месяцы яго вельмі моцна «круцілі», каб прымусіць напісаць «пакаяннае» прашэньне да прэзыдэнта. Таму Статкевічу вельмі лёгка ўявіць сабе, як «выдралі» подпіс у Саньнікава. Пакаяньне спрабуюць вырваць самымі рознымі шляхамі, хіба толькі «дустам не спрабавалі», адзначае Мікола Статкевіч.
Тое, што палітвязень Мікола Статкевіч сёньня, насуперак усім правілам і нормам, сядзіць ня ў корпусе асуджаных , а ў камэры СІЗА, удваіх з так званай «шасьцёркай», колішнія сядзельцы лічаць адным з адміністрацыйных рычагоў.
Былы сядзелец Аляксей К. мяркуе, што падобныя захады ўжываюцца і дзеля таго, каб запалохаць блізкіх асуджанага:
«Да блізкіх так ці інакш сьцякаецца больш-менш аб’ектыўная інфармацыя. Яны даведваюцца, што „крытнікі“ сталуюцца з „абшчака“ і такім чынам кампэнсуецца адсутнасьць перадач. Таксама чуюць, што асуджаныя могуць і абараніць адзін аднаго ад сваволі блатных ці адміністрацыі, і г.д. У СІЗА ж самыя розныя правакацыі могуць паводле загаду адбывацца даволі часта».
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч кажа, што, безумоўна, хвалюецца за мужа. Праўда, пакуль, яна прэтэнзіяў да адміністрацыі ня мае. Паводле мужавых лістоў, «камэра цёплая, харчаваньне лепшае, чым у калёніі, дый сусед, дзякуй богу, спакойны».
Начальнік магілёўскай «чацьвёркі» палкоўнік Аляксандар Ламаза стаў вядомы грамадзкасьці пасьля публікацыі нарысу Сьвятланы Калінкінай «Грамадзянін начальнік».
А.Ламаза ў цэнтры, невысокага росту
Былы вязень «крыткі» Аляксей К., які адбываў пакараньне ня толькі ў Магілёве, лічыць, што такіх, як Ламаза, на жаль, хапае ў кожнай папраўчай установе.
«Ламаза — звычайны „вінцік“, пра які пачынаюць гаварыць у сувязі са справай палітвязьняў. Зразумела, кар’еру робяць такія шэрасьці, а ня тыя, для якіх усё яшчэ існуюць паняцьці „гонар і годнасьць афіцэра“. Найчасьцей на павышэньне ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ідуць сапраўдныя „пачвары“. Любы звычайны ЗК, які сядзеў у Жодзіне, назаве вам імя Кузаўкова або Працэнкі і скажа, што гэта страшэнныя асобы.
Калі ж я сядзеў у „крытцы“ — гэта было да таго, як туды трапілі галоўныя палітвязьні, — то нейкіх надзвычайных праблемаў не было, многія пытаньні вырашаліся. Вядома, што начальнік мог атрымаць пэўныя інструкцыі з самога верху».
Былы палітвязень Валер Леванеўскі перакананы, што ўсё, што адбываецца ў папраўчых установах, залежыць ад дзьвюх асобаў: начальніка, або як яго яшчэ называюць, «гаспадара», і намесьніка начальніка па рэжымна-апэратыўнай працы.
«Калі начальнік дае каманду „прэсаваць“ — „не прэсаваць“, то за яе выкананьне адказвае ўжо яго намесьнік. Залежна ад таго, наколькі абодва разумеюць такое паняцьце, як гонар афіцэра, яны могуць таксама дадаць у сваю працу самую нечаканую адсябеціну. Усё дзеля таго, каб выслужыцца».
З прычыны закрытасьці беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы нашы зьвесткі пра папраўчую ўстанову, на жаль, ня могуць быць поўнымі. Вельмі разьлічваем на інфармацыю наведнікаў сайту, якія або самі адбывалі пакараньне, або маюць сваякоў ды блізкіх сярод асуджаных. Згодна з афіцыйнай беларускай статыстыкай, наўпрост ці ўскосна з турмой зьвязаны кожны сёмы жыхар краіны. Вы можаце дадаць сваю інфармацыю ў камэнтарах да гэтага артыкулу.

АСАБЛІВАСЬЦІ «КРЫТКІ» ДЛЯ СТАТКЕВІЧА

Адрозна ад СІЗА, дзе няспынная цякучка, у „крытцы“ зьбіраецца больш-менш сталы кантынгент

СПЭЦЫЯЛЬНЫЯ КАМЭРЫ

РЫЧАГІ ЦІСКУ

палітычныя найчасьцей карыстаюцца павагай

ШТО ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАЧАЛЬНІКА
Начальнік магілёўскай «чацьвёркі» палкоўнік Аляксандар Ламаза стаў вядомы грамадзкасьці пасьля публікацыі нарысу Сьвятланы Калінкінай «Грамадзянін начальнік».
А.Ламаза ў цэнтры, невысокага росту
Былы вязень «крыткі» Аляксей К., які адбываў пакараньне ня толькі ў Магілёве, лічыць, што такіх, як Ламаза, на жаль, хапае ў кожнай папраўчай установе.
«Ламаза — звычайны „вінцік“, пра які пачынаюць гаварыць у сувязі са справай палітвязьняў. Зразумела, кар’еру робяць такія шэрасьці, а ня тыя, для якіх усё яшчэ існуюць паняцьці „гонар і годнасьць афіцэра“. Найчасьцей на павышэньне ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ідуць сапраўдныя „пачвары“. Любы звычайны ЗК, які сядзеў у Жодзіне, назаве вам імя Кузаўкова або Працэнкі і скажа, што гэта страшэнныя асобы.
Калі ж я сядзеў у „крытцы“ — гэта было да таго, як туды трапілі галоўныя палітвязьні, — то нейкіх надзвычайных праблемаў не было, многія пытаньні вырашаліся. Вядома, што начальнік мог атрымаць пэўныя інструкцыі з самога верху».
Найчасьцей на павышэньне ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ідуць сапраўдныя „пачвары“
Былы палітвязень Валер Леванеўскі перакананы, што ўсё, што адбываецца ў папраўчых установах, залежыць ад дзьвюх асобаў: начальніка, або як яго яшчэ называюць, «гаспадара», і намесьніка начальніка па рэжымна-апэратыўнай працы.
«Калі начальнік дае каманду „прэсаваць“ — „не прэсаваць“, то за яе выкананьне адказвае ўжо яго намесьнік. Залежна ад таго, наколькі абодва разумеюць такое паняцьце, як гонар афіцэра, яны могуць таксама дадаць у сваю працу самую нечаканую адсябеціну. Усё дзеля таго, каб выслужыцца».
Праз тыдзень чытайце пра турму ў Горадні, дзе адбывае пакараньне палітвязень Мікола Аўтуховіч.