Інфармацыя пра камандзіроўку старшыні КДБ у Рым разьмешчана на сайце Нацыянальнага рэестру прававых актаў 2 сакавіка. Аднак у амбасадзе Італіі ў Менску запэўнілі, што візы Вадзіму Зайцаву не выдавалі, і параілі рабіць высновы з гэтай інфармацыі:
«Амбасада ніколі не выдавала візу гэтаму грамадзяніну».
Прэсавы сакратар КДБ Аляксандар Антановіч ня стаў камэнтаваць заяву амбасады Італіі. На пытаньне карэспандэнта «Свабоды» пра мэты і час камандзіроўкі старшыні КДБ у Рым Аляксандар Антановіч адказаў так:
«Зьмест гэтага мерапрыемства адносіцца да службовых зьвестак. Іншай інфармацыі я ня дам».
Прэсавы сакратар беларускага прэм’ер-міністра Вольга Доўгая сказала, што паехаў ці не Зайцаў у Рым — невядома:
«Так, гэтае распараджэньне было падпісана, але па тэрмінах гэта ўсё трэба даведвацца ў КДБ. Я так разумею, што з нашага боку ніхто нічога не вызначаў. Мэты і ўсё астатняе трэба пытацца ў іх. Мэты і тэрміны прэс-службе невядомыя».
Паводле сястры палітвязьня Андрэя Саньнікава і прадстаўніцы кампаніі «Free Belarus Now» Ірыны Багданавай, юрысты цяпер правяраюць інфармацыю наконт магчымага знаходжаньня на тэрыторыі Італіі неўязнога старшыні КДБ Беларусі. Калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, то яны будуць намагацца прыцягнуць яго да адказнасьці за парушэньне правоў чалавека. Ірына Багданава мяркуе, што афіцыйны Менск цяпер імкнецца як мага глыбей засакрэціць візыты беларускіх чыноўнікаў у эўрапейскія краіны.
«Усё пад кантролем. Мы займаемся праверкай інфармацыі. Юрысты трымаюць гэта на кантролі. Злачынствы супраць правоў чалавека, катаваньні, незаконныя
арышты і незаконнае ўтрыманьне ў вязьніцы — гэта павінна быць пакарана. Таму мы гэтым і займаемся. Яны ведаюць, што закон не на іх баку, таму яны баяцца выдаваць такую інфармацыю, бо яны самі ведаюць, што Куляшоў пазьбегнуў арышту, але вельмі недалёка было да яго арышту».
У студзені гэтага году неўязны на тэрыторыю Эўразьвязу міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў наведваў Францыю. Віза была выдадзена на просьбу Інтэрполу. Тады адвакат Вільям Бурдон падаў у францускі суд пазоў да міністра Куляшова, каб француская паліцыя неадкладна яго арыштавала. Міністра ўратавалі дыппашпарт і тая акалічнасьць, што ў Францыі ён быў на запрашэньне міжнароднай структуры. Ірыны Багданава патлумачыла:
«Мы былі пастаўленыя ў вельмі сьціслыя тэрміны. Юрыдычныя працэдуры займаюць час. Я была прыемна зьдзіўлена, што так хутка гэта ўсё атрымалася. На жаль, францускаму пракурору давялося надта хутка прымаць рашэньне. Я думаю, што калі б быў дзень-другі, то, магчыма, нават рашэньне было б іншым. Усім жа зразумела, што гэта палітычнае рашэньне».

Мы займаемся праверкай інфармацыі. Юрысты трымаюць гэта на кантролі ...