Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: масавыя затрыманьні пасьля мітынгу апазыцыйных сілаў


У Маскве паліцыя правяла масавыя затрыманьні ўдзельнікаў апазыцыйнага мітынгу «За сумленныя выбары», якія не разышліся зь месца правядзеньня акцыі на Пушкінскай плошчы.

Усяго, паводле зьвестак шэрагу інфармацыйных рэсурсаў, на гэты момант пад вартаю знаходзяцца некалькі сотняў удзельнікаў мітынгу. Тое, што людзі не сышлі з пляцу па заканчэньні мітынгу, адзін з арганізатараў акцыі, дэпутат Дзяржаўнай думы Ільля Панамароў патлумачыў тым, што ва ўдзельнікаў мітынгу пачалася сустрэча зь ім як парлямэнтаром.

Раней зьявіліся паведамленьні, што лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і шэраг іншых апазыцыйнікаў адмовіліся сыходзіць з Пушкінскай плошчы, патрабуючы выкананьня рэзалюцыі мітынгу і аб’явіўшы аб правядзеньні бестэрміновай акцыі пратэсту.

У мітынгу расейскіх апазыцыйных сілаў «За сумленныя выбары», паводле паліцыі, узялі ўдзел каля 14 тысяч чалавек. Удзельнікі акцыі цьвердзяць, што зьвесткі заніжаныя і ў акцыі ўдзельнічалі ад 20 да 40 тысяч чалавек.

Раней сёньня на Манежнай плошчы ў Маскве правялі мітынг і прыхільнікі Ўладзімера Пуціна. Паліцыя паінфармавала, што на яго сабраліся 10 тысяч чалавек.

Мітынгі прыхільнікаўі праціўнікаў Пуціна праходзілі ў панядзелак і ў іншых гарадох Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG