Перапрацоўчыя прадпрыемствы Гомельскай вобласьці пастаўляюць на экспарт каля 500 тысяч тон малака й малочнай прадукцыі й блізу 200 тысяч тон мяса й мясных прадуктаў. Значная доля вырабленага харчу, і асабліва сьметанковага масла, малочных прадуктаў экспартавалася ва Ўкраіну.
Але ад 1 сакавіка з прычыны пагрозы афрыканскай чумы Ўкраіна забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю беларускіх харчовых тавараў жывёльнага паходжаньня.
Прадстаўніца Гомельскага мяса-малочнага холдынгу ў пытаньнях зьнешнеэканамічнай дзейнасьці пацьвердзіла, што аўтафургоны з малочнай прадукцыяй былі спыненыя на ўкраінскім памежным пераходзе ў Новых Ярылавічах:
«Нашы машыны сапраўды не ідуць ва Ўкраіну. Іх сапраўды спынілі зь сёньняшняга дня. На мяжы спынілі. Украінскі рынак у нас — трэці па аб’ёме паставак. Аб’ёмы значныя. Гэты рынак вельмі цікавы й важны для нас».
Цяпер гомельскія вытворцы тэрмінова шукаюць іншыя рынкі збыту, і перш за ўсё ў Расеі, бо ў краіны Эўразьвязу сваю прадукцыю беларускія вытворцы так проста накіраваць ня могуць:
«Каўбасныя вырабы, цэльнамалочная прадукцыя ў Эўразьвяз не пастаўляецца. Для Эўразьвязу павінны быць атэставаныя заводы. А ў далёкае замежжа, лягічна, пастаўляюцца прадукты зь вялікімі тэрмінамі прыдатнасьці й рэалізацыі — сухое малако, масла. Але на далёкія тэрыторыі ніякім чынам нельга адправіць ні каўбасныя вырабы, ні малочную прадукцыю».
Тым часам у Кіеве й Жытомірскай вобласьці безь беларускіх харчовых вырабаў застаюцца 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы, адмыслова створаныя дзеля прасоўваньня мяса-малочнай прадукцыі гомельскіх вытворцаў на ўкраінскім спажывецкім рынку.
На Калінкавіцкім мясакамбінаце таксама паведамілі, што сёньня нават не грузілі машыны ва Ўкраіну. Камбінат штомесяц накіроўваў 30–40 тон каўбасных вырабаў у Кіеў:
«У іх жа забарона разасланая на ўсе пасты, нас проста не прапусьцяць празь мяжу».
Прадстаўнік мясакамбінату ня ведае, колькі будзе трываць забарона. Зараз тут вывучаюць магчымасьць дадатковай пастаўкі мясных вырабаў у Расею.
Гэтай жа праблемай занятыя й вытворцы гомельскага акцыянэрнага таварыства «Малочныя прадукты». Ягоны прадстаўнік заявіў:
«Наша прадпрыемства выконвала ўсе неабходныя санітарныя й вэтэрынарныя патрабаваньні ўкраінскага заканадаўства. Вывучаем зараз пытаньне, якім чынам забарона адаб’ецца на нас. Варыянты ёсьць. Пастараемся пазьбегнуць нэгатыву. Як атрымаецца, будзем глядзець. Я думаю, што ў бліжэйшыя 3–4 дні гэта стане вядома».

Украінскі рынак у нас — трэці па аб’ёме паставак. Аб’ёмы значныя. Гэты рынак вельмі цікавы й важны для нас.