Даць памяшканьне прасіў кіраўнік баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца. Кіраўнік аддзелу культуры аргумэнтаваў адмову тым, што памяшканьні бібліятэк не прызначаныя для гэтай акцыі.
«Памяшканьне бібліятэкі прызначана для бібліятэчнага абслугоўваньня і правядзеньня мерапрыемстваў, заплянаваных адміністрацыяй цэнтралізаванай бібліятэчнай сыстэмы. У плянах масавай работы ЦБС Ваша мерапрыемства не прадугледжана. У сувязі з вышэйсказаным, даць памяшканьне для правядзеньня мерапрыемстваў пабочным арганізацыям немагчыма», — піша ў сваім адказе начальнік аддзелу культуры Генадзь Чарняўскі.
Дыктоўка на беларускай мове плянавалася ў адной зь бібліятэк 16 сакавіка. У сваім запыце на выдзяленьне памяшканьня Віктар Сырыца запрашаў узяць удзел у дыктоўцы і начальніка аддзелу культуры.
Нягледзячы на адмову, спадар Сырыца кажа, што дыктоўка ўсё роўна адбудзецца, хоць і не ў бібліятэцы.