Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я Каваленкі зьвярнулася ў аблпракуратуру і да Косінца


Маці Сяргея Каваленкі Лідзія
Маці Сяргея Каваленкі Лідзія

Маці і жонка віцебскага палітвязьня Сергея Каваленкі падалі скаргі ў органы пракуратуры і ў Віцебскі аблвыканкам з просьбай прыняць тэрміновыя захады, паколькі пад пагрозай знаходзіцца жыцьцё чалавека.

Алена Каваленка, жонка вязьня: «Я мела сустрэчу з начальнікам аддзелу выкананьня пакараньняў абласной пракуратуры. Маці Сяргея аднесла скаргу старшыню аблвыканкаму Косінцу. У сваіх скаргах мы, у прыватнасьці, напісалі:

«З 19 сьнежня 2011 году Сяргей Каваленка галадае на знак пратэсту — на працягу вось ужо 60 дзён. Сяргей абясьсілены, на твары і целе жоўтыя плямы, гаворка затарможаная, рухаецца зь цяжкасьцю. Просім ужыць меры пракурорскага рэагаваньня, каб уратаваць жыцьцё чалавека. Просім зрабіць усё магчымае, каб зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе — дзеля таго, каб можна было прыцягнуць спэцыялістаў-мэдыкаў для захаваньня жыцьця Сяргея Каваленкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG