Супраць рэзалюцыі прагаласавалі Расея, Кітай, Сырыя, Паўночная Карэя, Вэнэсуэла, Куба, Іран, Нікарагуа, Балівія, Эквадор, Беларусь і Зімбабвэ.
У рэзалюцыі рашуча асуджаюцца працягваюцца масавыя і сыстэматычныя парушэньні сырыйскімі ўладамі правоў чалавека і асноўных свабодаў, прымяненьне сілы супраць грамадзянскіх асобаў, пакараньні, забойствы і перасьлед пратэстоўцаў, праваабаронцаў і журналістаў, адвольныя затрыманьні і зьнікненьні людзей, катаваньні, сэксуальны гвалт і жорсткае абыходжаньне, у тым ліку зь дзецьмі.
Удзельнікі асамблеі заклікалі пачаць палітычны працэс пры ўдзеле усіх бакоў. Яны даручылі Генэральнаму сакратару ААН садзейнічаць Лізе арабскіх дзяржаваў у яе намаганьнях па мірным урэгуляваньні сырыйскага крызісу, уключаючы прызначэньне спэцыяльнага пасланца і аказаньне тэхнічнай і матэрыяльнай дапамогі.
Генэральная Асамблея асудзіла любы гвалт, адкуль бы ён ні зыходзіў, і заклікала ўсе бакі ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы, уключаючы ўзброеныя групы, неадкладна спыніць любы гвалт у адпаведнасьці з ініцыятывай Лігі арабскіх дзяржаў.
Дакумэнт заклікае сірыйскія ўлады падаць бясьпечны і бесьперашкодны доступ для аказаньня гуманітарнай дапамогі тым, хто жыве ў нястачы. Ён таксама патрабуе ад ураду Сырыі вызваліць усіх, хто быў адвольна затрыманы ў выніку нядаўніх інцыдэнтаў, а таксама вывесьці з населеных пунктаў усе ўзброеныя падразьдзяленьні.