Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пікетавалі офіс аўтаканцэрну Škoda


«Не — правядзеньню чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі», — пад такімі лёзунгамі прайшоў пікет каля офісу аўтаканцэрну Škoda ў Празе.

У акцыі ўзялі ўдзел трынаццаць чалавек, у тым ліку палітуцекачы зь Беларусі, сярод якіх быў экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч. Акцыя, папярэдне ўзгодненая з уладамі, доўжылася 45 хвілінаў. Удзельнікі разгарнулі расьцяжкі, фотаздымкі палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча, Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белыя сьцягі.

Арганізатарам выступіў зарэгістраваны беларусамі ў Чэхіі «Саюз за мадэрнізацыю». Паводле аднаго з арганізатараў Аляксея Францкевіча, чэскі вытворца аўтамабіляў Škoda мае намер спансараваць чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 г. ў Менску. Удзельнікі заклікалі кіраўніцтва кампаніі адмовіцца ад падтрымкі чэмпіянату, пакуль улады Беларусі ня вызваляць палітвязьняў. Ніхто з прадстаўнікоў кампаніі да пратэстоўцаў ня выйшаў.

Алесь Міхалевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода, чаму ён удзельнічае ў акцыі:

«Сёньняшняя акцыя прысьвечаная таму, што Škoda зьяўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянатаў сьвету па хакеі. Мы хочам зьвярнуць увагу цэнтральнага офісу кампаніі Škoda, каб яны пачалі праяўляць актыўнасьць у вызваленьні палітвязьняў. Каб чэмпіянат адбываўся ў Беларусі, дзе палітвязьняў ня будзе».

Канцэрн Škoda на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў сваё стаўленьне да акцыі. У электронным лісьце, які даслаў сёньня прэсавы сакратар фірмы Эўжэн Краўскопф, гаворыцца:

«Сваёй спонсарскай дзейнасьцю „Škoda“ не падтрымлівае канкрэтную краіну ці нацыянальную арганізацыю, што праводзіць хакейны чэмпіянат. Мы падтрымліваем Міжнародную фэдэрацыю хакею ў яе сусьветнай зангажаванасьці ў хакей, уключна з правядзеньнем адукацыйных акцыяў і шматлікіх міжнародных турніраў. Такая яе дзейнасьць бяз спонсарскай падтрымкі была б немагчымая. Мы ўсе 20 гадоў ў ролі галоўнага спонсара надавалі вялікае значэньне інтарэсам спорту».

Пікет каля офісу канцэрну «Шкода» ў Празе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00
Наўпроставы лінк



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG