«Я буду настойваць, каб індустрыяльны парк быў у Смалявіцкім раёне, не парушаючы ні экалёгію, ні законныя правы жыхароў і дачнікаў. Гарантую: ніякага зносу ня будзе, і разьмяшчацца тут будуць высокатэхналягічныя прадпрыемствы», — заявіў Барыс Батура.
Раней «Свабода» паведамляла пра шматлікія пратэсты дачнікаў і вясковых жыхароў Смалявіцкага раёну супраць разьмяшчэньня на 80 гектарах, якія прылягаюць да Нацыянальнага аэрапорту «Менск-2», розных вытворчасьцяў, у тым ліку машынабудаваньня, біямэдыцыны, бытавой тэхнікі і электронікі.
Людзі баяцца, што страцяць свае, ужо прыватызаваныя, зямельныя ўчасткі, дамы, сады ды іншую маёмасьць. Калектыўныя звароты з просьбамі перагледзець пытаньне пра разьмяшчэньне тэхнапарку дачнікі са Смалявіцкага раёну накіравалі Аляксандру Лукашэнку, а таксама ў Палату прадстаўнікоў.