Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пашырае крытэрыі ўжыцьця санкцыяў да Менску


Рада Эўразьвязу прыняла пастанову, якая пашырае магчымасьці ўжыцьця санкцыяў у дачыненьні да беларускіх фізычных і юрыдычных асобаў, якія маюць дачыненьне да парушэньняў асноўных правоў і свабодаў.

«Прынятыя папраўкі пашыраюць крытэры для ўжыцьця абмежавальных захадаў і замарожаньня актываў, — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Рады ЭЗ па выніках яе пасяджэньня 10 лютага. — Згодна з дакумэнтам, такія санкцыі могуць быць ужытыя да асобы, адказнай за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі, а таксама асобы і прадпрыемствы, якія атрымліваюць выгаду або якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі».

На 27 лютага заплянавана пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў ЭЗ, на якім будзе разглядацца пытаньне аб пашырэньні санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта паведаміў 9 лютага на сустрэчы са сваякамі палітвязьняў у Менску дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня ЕС Гунар Віганд.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца пытаньне аб уключэньні ў сьпіс яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ і чые актывы маюць быць замарожаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG