Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр апошні на Зямлі вэтэран першай сусьветнай вайны


Флорэнс Грын
Флорэнс Грын
Апошні вэтэран першай сусьветнай вайны Флорэнс Грын памерла ў Вялікабрытаніі ў веку 110 гадоў.

У гады вайны яна служыла афіцыянткаю на базе брытанскіх вайскова-паветраных сілаў. У баявых дзеяньнях Грын ня ўдзельнічала і атрымала статус вэтэрана першай сусьветнай толькі ў 2010 годзе — калі дасьледнікі знайшлі інфармацыю пра яе ў архівах.

Грын памерла ў ноч на нядзелю ў доме састарэлых у горадзе Кінгз Лін на ўсходзе Англіі.

Апошні удзельнік ваенных дзеяньняў у гады першай сусьветнай вайны — аўстраліец Клод Шулз — памёр летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG