Прафсаюз РЭП далучыўся да збору сродкаў для пацярпелых працаўнікоў «Граніту».
Як распавяла намесьніца старшыні прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк, 31 студзеня на паседжаньні рады Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін паведаміў, што ў Салігорску пачаўся збор сродкаў для пацярпелых сябраў незалежнага прафсаюзу ў Мікашэвічах:
«Гэтыя сродкі прыносяць ня толькі сябры незалежнага прафсаюзу, але і сябры афіцыйнага прафсаюзу ФПБ. Усе незалежныя прафсаюзы, у тым ліку і прафсаюз РЭП, далучыліся да гэтай ініцыятывы. Сёньня на паседжаньні прафсаюзнага актыву берасьцейскага рэгіёну мы прынялі заяву, у якой патрабуем ад кіраўніцтва прадпрыемства даць юрыдычны адрас суполцы Беларускага незалежнага прафсаюзу на „Граніце“. Ад уладаў мы патрабуем спыніць ціск на сябраў гэтага прафсаюзу. Бо паводле канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы гэта нішто іншае, як дыскрымінацыя паводле прыналежнасьці да прафсаюзу. Мы сёньня выказалі салідарнасьць з рабочымі „Граніту“, далучыліся да збору сродкаў, каб падтрымаць іхняе памкненьне да незалежнага прафсаюзу».
Спадарыня Міхнюк перакананая, што ў выпадку, калі кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алега Стахаевіча звольняць, калегі па прафсаюзе не пакінуць яго сам-насам са сваімі праблемамі:
«Мы ніколі не дадзім яго крыўдзіць. Гэтых сродкаў, якія ўжо сёньня сабралі, хопіць на паўгода, каб плаціць яму заробак, які ён атрымліваў як кіроўца. А як яго зусім звольняць, ён тады будзе атрымліваць сярэдні заробак па прадпрыемстве як старшыня прафкаму».
Прафсаюзная лідэрка распавяла, што ў выпадку, калі ціск на актывістаў незалежнага прафсаюзу будзе працягвацца, а суполку незалежнага прафсаюзу на «Граніце» так і не дадуць зарэгістраваць, актывісты гатовыя пратэставаць у знак салідарнасьці:
«Мы хоць зараз гатовыя выехаць на прадпрыемства і стаць пікетам „Рукі прэч ад пярвічкі незалежнага прафсаюзу!“ І як толькі „Граніт“ падасьць сыгнал „SOS“, першым туды выедзе берасьцейскі актыў прафсаюзу РЭП».
Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу і ствараюць суполку прафсаюзу незалежнага. Адразу пасьля гэтага на працоўных пачала ціснуць адміністрацыя. А кіраўніка суполкі Алега Стахаевіча Лунінецкая ДАІ пазбавіла правоў кіроўцы, і цяпер яму пагражае звальненьне, бо працуе ён кіроўцам самазвалу.

Гэтых сродкаў, якія ўжо сёньня сабралі, хопіць на паўгода, каб плаціць яму заробак, які ён атрымліваў як кіроўца.