Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя палітыкі прапануюць грамадзкую дыскусію

абноўлена

Дэклярацыю аб грамадзкай дыскусіі пра мэты і формы ўдзелу беларускай апазыцыі ў выбарчай кампаніі 2012 году падпісалі прадстаўнікі руху «За свабоду» (Юрась Губарэвіч), партыі БНФ (Ігар Лялькоў), кампаніі «Гавары праўду» (Аляксандар Фядута) і БСДП «Грамада» (Ірына Вештард).

Дэклярацыю аб грамадзкай дыскусіі пра мэты і формы ўдзелу беларускай апазыцыі ў выбарчай кампаніі 2012 году падпісалі прадстаўнікі руху «За свабоду» (Юрась Губарэвіч), партыі БНФ (Ігар Лялькоў), кампаніі «Гавары праўду» (Аляксандар Фядута) і БСДП «Грамада» (Ірына Вештард).

Аўтары дэклярацыі прапануюць правесьці ў хуткім часе шэраг публічных абмеркаваньняў сытуацыі з удзелам палітыкаў, экспэртаў, грамадзкіх лідэраў і ўсіх ахвотных.

«Тэма дыскусіі — адзіная мэта, здольная аб’яднаць нас на наступным этапе палітычнай барацьбы за незалежную дэмакратычную Беларусь. І „выбары“, якія адбудуцца ўвосень, — толькі маленькі эпізод гэтага этапу».

У дакумэнце адзначаецца, што «палітычная кампанія, якую ўлада называе „выбарамі“, зьяўляецца выклікам для ўсіх дэмакратычных сілаў». Аўтары дэклярацыі лічаць, што ў Беларусі адсутнічае легітымны дэмакратычны мэханізм выбараў, а права на выбар заменена яго імітацыяй.

«У той жа час сама прапісаная ў заканадаўстве працэдура зьяўляецца адзінай законнай магчымасьцю на працягу трох месяцаў фактычна штодня зьвяртацца да выбарцаў ня толькі з мэтай выказаць свае ацэнкі сытуацыі і распаўсюдзіць сваю праграму будаўніцтва новай сувэрэннай дэмакратычнай Беларусі. Яна дае таксама магчымасьць выслухаць выбарцаў, арганізаваць паўнавартасны дыялёг зь імі. Без такога дыялёгу немагчыма дамагчыся пашырэньня і кансалідацыі кола сьвядомых прыхільнікаў зьменаў.

Менавіта працэс грамадзкага дыялёгу, а не фармальнае дэпутацтва ў бяспраўным „парлямэнце“, змаганьне за выбарца, а не бессэнсоўныя разборкі адно з адным, мы лічым адзінай магчымай мэтай удзелу ў працэдуры, названай у законе „выбарамі“. Нас цікавяць выбарцы, а не мандаты. Нас цікавіць меркаваньне нашых суграмадзянаў, а не замежных палітыкаў, якімі б уплывовымі яны ні былі».

Аўтары дэклярацыі адзначаюць, што спробы катэгарычна падзяліць беларускія дэмакратычныя сілы на прыхільнікаў і праціўнікаў «выбараў» зьяўляюцца «бессэнсоўнымі і шкоднымі, накіраванымі на раскол, а не на аб’яднаньне і каардынацыю дзеяньняў».

«Усе мы — прыхільнікі выбараў, а ня „выбараў“, дэмакратыі, а не яе імітацыі. Усе мы — за Беларусь, а ня супраць яе. Нам трэба шукаць тое, што нас аб’ядноўвае, а ня тое, што нас разьядноўвае».

«Мы разглядаем каардынацыю дзеяньняў прыхільнікаў і праціўнікаў розных формаў удзелу ў маючых адбыцца падзеях як нашу першачарговую задачу. Як прыхільнікі выкарыстаньня дадзенай законам працэдуры, так і прыхільнікі яе байкоту павінны перайсьці ад мовы ўльтыматумаў да мовы дыялёгу адно з адным і з грамадзтвам, у першую чаргу».

«Мы зыходзім з таго, што ўсе формы ўдзелу ў палітычным працэсе на дадзеным этапе на тры чвэрці супадаюць: нават для паўнавартаснай арганізацыі байкоту нам трэба вылучаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, арганізоўваць назіраньне, калі трэба — вылучаць кандыдатаў, каб іх давераныя асобы і чальцы штабоў маглі бесьперашкодна кантактаваць з выбарцамі. Пры гэтым важна мець на ўвазе, што зьяўляецца мэтай, а што — толькі мэтадам палітычнай дзейнасьці. Нельга страціць мэту.

Мы лічым, што дэмакратычныя кандыдаты ня могуць заставацца ў бюлетэні для галасаваньня ў той час, як у краіне існуюць палітычныя вязьні. Мы патрабуем ад беларускіх уладаў іх як мага хутчэйшага вызваленьня. Мы будзем заклікаць усіх прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці Беларусі зьняць свае кандыдатуры пасьля выкарыстаньня ўсіх магчымасьцяў агітацыйнай кампаніі за тыдзень да пачатку датэрміновага галасаваньня ў выпадку, калі да гэтага часу ўсе пятнаццаць палітычных зьняволеных ня будуць вызваленыя або ў краіне зьявяцца новыя палітычныя зьняволеныя».

Дэклярацыя адкрытая для падпісаньня ўсімі, хто гэтага пажадае.

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі назваў гэты дакумэнт «мэмарандумам пра пачатак мабілізацыйнай кампаніі электарату на „выбары“ Лукашэнкі».

«Фактычна гэта тая ж самая дэклярацыя руху „За свабоду“ і кампаніі „Гавары праўду“, якую спрабавалі правесьці як супольную пазыцыю шасьці палітычных суб’ектаў. Яна была прапанаваная да падпісаньня некалькі тыдняў таму спадаром Мілінкевічам. Для БХД проста немагчымае яе падпісаньне, бо ў тэксьце гаворыцца пра вылучэньне кандыдатаў на выбарах пры наяўнасьці палітвязьняў, цалкам ігнаруюцца ўсе іншыя пункты пагадненьня аб умовах правядзеньня свабодных выбараў, што былі падпісаныя прадстаўнікамі шасьці палітычных суб’ектаў улетку 2011 году.

Па сутнасьці, у прапанаваным варыянце апазыцыі прапануецца разам з выканкамамі рэжыму правесьці мабілізацыю беларусаў на выбары і даюцца абяцанкі зьняцца. Калі апазыцыйныя кандыдаты ўдзельнічаюць у кампаніі і здымаюцца за некалькі дзён — выбаркаму не спатрэбіцца нават фальсыфікаваць вынікі. Яўка будзе забясьпечаная, патрэбныя кандыдаты застануцца ў сьпісе для галасаваньня. Можна сьмела адкрыта падлічваць галасы. Вось такі падарунак Лукашэнку. Удзельнічаць у такім брутальным адбельваньні рэжыму, зразумела, немагчыма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG