Цыганкоў: Ці адпавядаюць беларускія кошты за адукацыю яе ўзроўню? А калі глядзець шырэй, ці адпавядаюць гэтыя кошты тым прафэсійным магчымасьцям, якія ўзьнікаюць пасьля атрыманьня вышэйшай адукацыі ў беларускіх вну?
Сідун: У сувязі з дэвальвацыяй беларускія кошты на адукацыю ў даляравым вылічэньні ўпалі за апошні год адносна суседніх краінаў. Але яшчэ год таму яны былі адны з самых высокіх у рэгіёне. Пры гэтым беларуская адукацыя не зьяўляецца вельмі запатрабаванай для замежных студэнтаў. Увесь час Міністэрства адукацыі імкнецца прыцягнуць студэнтаў з-за мяжы, і гэта ставіцца фактычна як галоўны падмурак для рэформы адукацыі. Аднак да нас студэнты ня едуць. Я думаю, гэта вельмі дакладны паказьнік, па якім можна бачыць узровень беларускай адукацыі і яе запатрабаванасьць у сьвеце.
Цыганкоў: Калі глядзець на суадносіны платнай і бясплатнай вышэйшай адукацыі, то яны ўвесь час мяняюцца на карысьць платнай, усё больш студэнтаў паступаюць на платныя аддзяленьні. Разам з тым прапаганда дагэтуль выкарыстоўвае такі панятак як «бясплатная адукацыя». Калі параўноўваць з краінамі рэгіёну, з Чэхіяй, дзе студэнты вучацца ў многіх вну цалкам бясплатна, як на гэтым фоне выглядае Беларусь?
Сідун: Пасьля апошніх зьменаў, асабліва пасьля ўвядзеньня «Кодэксу аб адукацыі», калі была ўзмоцненая адказнасьць за адхіленьне ад прымусовага разьмеркаваньня, я думаю, што немагчыма больш казаць пра наяўнасьць бясплатнай вышэйшай адукацыі. Бо адукацыя ў вну, якая ідзе за кошт бюджэту, то студэнты потым павінны яе адпрацоўваць. Калі яны ня згодны адпрацоўваць, то павінны заплаціць.
Вы маеце рацыю — з кожным годам павялічваецца колькасьць студэнтаў на платных аддзяленьнях. У БДУ гэты пералом адбыўся недзе ў 2004 годзе, і ўжо тады колькасьць платнікаў перавысіла колькасьць бюджэтнікаў. І гэта галоўны дзяржаўны ўнівэрсытэт, там мусяць студэнты навучацца за кошт дзяржавы. Але нават дзяржаўныя вну робяцца з кожным годам усё больш камэрцыйнымі.