Кошты ўзрастуць прыблізна на траціну. Мінадукацыі заяўляе, што гэта адбудзецца з «улікам эканамічна абгрунтаваных затратаў, неабходных для падрыхтоўкі спэцыяліста па канкрэтнай спэцыяльнасьці».
Намесьнік галоўнага бухгальтара Белдзяржунівэрсытэту Натальля Рыгораўна канстатуе, што гэта ўжо трэцяе падаражэньне навучаньня з пачатку новага навучальнага году:
«З 1 верасьня вызначаліся новыя кошты, потым з 1 лістапада, і вось цяпер — з 1 лютага. Лічбы дакладныя сказаць не магу, на колькі, але гэта 29%».
На сайце БДУ кошты пакуль старыя. За навучаньне на прэстыжных спэцыяльнасьцях — такіх, як міжнародныя дачыненьні, эканоміка, юрыспрудэнцыя, паліталёгія, дызайн ды іншыя, — трэба было раскашэліцца амаль на 10 мільёнаў рублёў (дакладная лічба — 9 мільёнаў 327 тысяч 700 рублёў). Навучаньне ў мэдунівэрсытэце — за 12 мільёнаў. То бок кошты вырастуць яшчэ як мінімум на 3–4 мільёны.
У спадарыні Алены сын вучыцца ва Ўнівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на платным аддзяленьні:
«Так, тэмпы росту платы за навучаньне шалёныя. А што рабіць? Я наагул не ўяўляю, як людзі, у якіх заробкі па 2–3 мільёны, вучаць дзяцей. Трэба вывучыць, апрануць, накарміць, наняць кватэру… Мая сяброўка з Баранавічаў, у якой зарплата паўтара мільёна, ня ў стане аплочваць вучобу свайму сыну, таму ён нават нікуды і не паступаў».
Прычым самі ВНУ давалі прапановы, каб узьняць кошты напалову, але Мінадукацыі не пагадзілася, кажа намесьніца галоўнага бухгальтара БДУ Натальля Рыгораўна:
«У нас працуюць людзі, мы ім павінны плаціць зарплату. Мы робім разьлік заработнай платы выкладчыкаў, робім калькуляцыю цаны і даём на ўзгадненьне ў Міністэрства адукацыі. Мы прапаноўвалі рост большы, чым 29%, але Міністэрства адукацыі валявым рашэньнем прыняло 29%. Некаторыя ВНУ прапаноўвалі і 40% рост. Але ўсім давялі адзіную лічбу — 29%. Мы хацелі на больш узьняць, але нам не далі».
А вось недзяржаўныя ВНУ пакуль не сьпяшаюцца павышаць кошты, кажа бухгальтарка Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва:
«Пакуль у нас нічога не падымаюць. Я сёньня інфармацыю з сайтаў „Тут.бая“, „Беларускага партызана“ і Інтэрфаксу раздрукавала і паклала на стол кіраўніку. Але мы ня вельмі зацікаўленыя ўздымаць кошты, таму што існуе канкурэнцыя. Але зноў жа: калі выкладчыкі будуць незадаволеныя заробкамі, мы вымушаны будзем падняць».
Супрацоўнікі плянавых аддзелаў і бухгальтэрыяў ВНУ кажуць, што будуць і свае плюсы: уздымуць заробкі выкладчыкам. Бо зараз пэдагогі ВНУ, якія ня маюць навуковых ступеняў, атрымліваюць мізэрныя заробкі: па паўтара-два мільёны. У некаторых асьпірантаў выходзіць больш. Бухгальтарка БДУ апраўдваецца:
«Ня мы заканадаўства прыдумляем. Нам як кажуць, так мы і робім. А калі браць менш, то трэба скарачаць выкладчыкаў, мы плаціць зарплату ім ня зможам. Камунальныя паслугі трэба аплачваць. Ужо зараз рэнтабэльнасьць па калькуляцыі практычна да нуля зводзіцца. Так што прыбытку тут і няма».
Гэта пры тым, што на некаторых спэцыяльнасьцях колькасьць студэнтаў-платнікаў даходзіць да 80%, і толькі адна пятая частка — бюджэтнікі. Пачасьціліся выпадкі сыходу студэнтаў з платных аддзяленьняў. Спадарыня Алена распавяла пра адну сваю сяброўку:
«У яе дачка вучыцца ў БДУ на геаграфічным факультэце. Скажам так, ня вельмі папулярны факультэт. Дык яна кажа, што пасьля першага курсу многія сышлі, калі паднялі кошты першы раз, потым другі раз, таму што бацькі ня ў стане аплачваць вучобу».
Некаторыя бацькі лічаць, што лепш, а часам і значна таньней вучыць дзіця за мяжой. Спадарыня Ірына кажа:
«І дыплём будзе прызнавацца ў сьвеце, і калі дзіця талковае, можна прэтэндаваць на розныя стыпэндыі, гранты, ільготныя праграмы».
На пытаньне Радыё Свабода, ці можа ВНУ даць гарантыю, што прынамсі ў гэтым навучальным годзе чацьвёртага павышэньня коштаў навучаньня ня будзе, бухгальтарка БДУ адказала так:
«Я ня ведаю наконт гарантыі. Калі будуць нейкія пастановы, указы аб павышэньні, тады будзе павышацца. Маё меркаваньне — не павінны павышацца. Але калі зьмяніцца тарыфная стаўка першага разраду, гэта будзе падставай».

Мы хацелі на больш узьняць, але нам не далі.

Калі браць менш, то трэба скарачаць выкладчыкаў, мы плаціць зарплату ім ня зможам.