Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўгарыі ўшаноўваюць ахвяраў камунізму


Баўгарыя адзначае сёньня, 1 лютага, Дзень падзякі і пашаны ахвярам камуністычнага рэжыму, уведзены толькі летась.

Прэзыдэнт Росэн Плевнеліеў падчас жалобнай цырымоніі ў мэмарыяле ахвярам камунізму ў сталіцы Сафіі адзначыў, што рэпрэсіі камуністычнага рэжыму не павінны быць забытыя.

Дзень памяці ўвялі ў памяць падзей 1 лютага 1945 году, калі па прысуду так званага Народнага суду камуністычнага рэжыму за ноч пакаралі сьмерцю 147 чалавек.

У цэлым у канцы 1944 — пачатку 1945 году камуністы пакаралі сьмерцю ў Баўгарыі 2 тысячы 730 чалавек, у першую чаргу прадстаўнікоў тагачаснай ўладнай і інтэлектуальнай эліты грамадзтва — чыноўнікаў, членаў скінутай каралеўскай улады, парлямэнтароў, а таксама настаўнікаў, сьвятароў, службоўцаў, пісьменьнікаў і журналістаў. Яшчэ каля 4 з паловай тысяч чалавек тады пасадзілі за краты.

Камуністычны рэжым у Баўгарыі доўжыўся 45 гадоў, да лістапада 1989-га.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG