Паводле афрыканскага інфармацыйнага парталу allAfrica, былыя нігерыйскія баевікі правядуць пяць гадоў у Беларусі, вывучаючы такія спэцыяльнасьці, як інфарматыка, нафтахімія і радыёэлектроніка.
Партал піша, што ў Беларусі нігерыйцы будуць вучыцца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, але ня выключана, што насамрэч маецца на ўвазе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Кожны з навучэнцаў атрымаў ад нігерыйскага ўраду на дарогу кампутар-лэптоп.
Паводле згаданага парталу, сёлета урадавай праграмай навучаньня ў Нігерыі і за мяжой будуць ахопленыя каля 12 тысячаў былых баевікоў, якія раней змагаліся супраць урадавых сілаў у дэльце ракі Нігер.
У дэльце Нігеру знаходзяцца багатыя радовішчы нафты, здабываньнем якой займаюцца такія міжнародныя кампаніі як Royal Dutch Shell, Exxon Mobil і Chevron. Аплаты за карыстаньне радовішчамі зьяўляюцца асноўнай крыніцай даходаў нігерыйскага ўраду.
Некалькі гадоў таму нігерыйскі фэдэральны ўрад і паўстанцы ў дэльце Нігеру дамовіліся аб перамір’і ды амністыі.
Паводле агенцтва Ройтэрс, кожны з баевікоў, якія падпалі пад амністыю, атрымаў ад ураду месячную стыпэндыю на 420 даляраў (гэта лічыцца вельмі прыстойнай сумай у краіне, дзе большасьць насельніцтва вымушана пражыць дзень на два даляры).