31 студзеня «Кааліцыя шасьці» апазыцыйных арганізацыяў ня здолела падпісаць плян сумесных дзеяньняў на будучых парлямэнцкіх выбарах. Пагадненьне не было падпісанае, бо 2 з 6 суб'ектаў адмовіліся зрабіць гэта. Гаворка ідзе пра «Справядлівы сьвет» і БХД.
Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі патлумачыў, што «за 5 хвілінаў да прэс-канфэрэнцыі рух „За свабоду“ прадставіў новы тэкст дэклярацыі». Рымашэўскі лічыць недапушчальным прадстаўленьне рухам «За свабоду» новага варыянту дэклярацыі, які «быў узгоднены зь некалькімі суб’ектамі, у прыватнасьці, нам загадзя ня быў прадстаўлены».
Рымашэўскі падкрэсьліў: пазыцыя БХД палягае ў тым, што «нельга ўдзельнічаць у выбарах пры наяўнасьці палітычных зьняволеных».
Прачытаць адказы на пытаньні Віталю Рымашэўскаму можна ТУТ.