Жонка зьняволенага віцебскага актывіста спрабавала атрымаць тлумачэньні ад намесьніка начальніка СІЗА:
«Здаецца, ён спрабаваў мяне заблытаць, абы не казаць праўду. Так, я спытала, чаму нельга перадаць Сяргею сокі. Мне адказалі, што ў яго афіцыйная галадоўка, таму мы ня можам нешта перадаць, а сам ён ня можа набываць нічога, апрача мінэралкі, у тамтэйшай крамцы. Але намесьнік начальніка абурыўся, што я распавяла журналістам пра прымусовае кармленьне. Маўляў, Сяргей „сваімі нагамі раз на дзень ходзіць у мэдчастку“. На пытаньне: „Навошта?“ мне адказалі: „Каб паесьці“. Суцэльная лухта! У Сяргея афіцыйная галадоўка, а мяне спрабуюць пераканаць, што раз на суткі ён добраахвотна прымае ежу. Чаму тады не бяруць перадачы? Ня веру ніводнаму слову!»
Алена Каваленка дадала, што Сяргей па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночнай камэры. Як патлумачылі ў СІЗА, галадоўнікаў трымаюць асобна паводле правілаў унутранага распарадку.
Ужо двойчы родныя спрабавалі перадаць вязьню цёплы абутак. Першы раз боты вярнулі і перадалі цыдулку ад Сяргея, дзе было напісана «я аддаю боты, я іх не насіў, так загадаў мне напісаць наглядчык». Цяпер жонка даведалася, што вяртаюць ужо другія цёплыя боты, і прычына пакуль не вядомая.
«Сяргея забіралі ў красоўках, у іх ён зараз і застаўся. І яшчэ намесьнік начальніка мне кажа, што мужа водзяць на шпацыр, на паветра. У тых красоўках? Ну ці гэта ня зьдзек, ці гэта не катаваньні? Я думаю, што мне знарок не даюць спатканьняў з мужам, бо ён выглядае занадта дрэнна! Ня ведаю, як ён дачакаецца суду і як яго вытрымае!» — кажа Алена Каваленка.
Крымінальную справу супраць віцебскага сябра КХП БНФ 25 студзеня перадалі ў Першамайскі райсуд. Алена Каваленка, маці актывіста Лідзія Каваленка і яго родны брат Віталь Каваленка напісалі ў суд заявы, каб ім дазволілі спатканьне са зьняволеным. Таксама даслалі і хадайніцтвы, каб Сяргея выпусьцілі пад грашовы заклад.
Ранейшыя просьбы пра гэта пракуратура адхіляла, і ў сваякоў няма асаблівых спадзеваў, што суд вырашыць інакш.
Віцебскі актывіст 43-ці дзень трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня. Супраць яго распачалі справу за «ўхіленьне ад адбываньня пакараньня» і вінавацяць у парушэньні рэжыму «хатняй хіміі», прысуджанай у 2010 годзе за вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг.

Сяргея забіралі ў красоўках, у іх ён зараз і застаўся. І яшчэ намесьнік начальніка мне кажа, што мужа водзяць на шпацыр, на паветра. У тых красоўках?