Кіраўнік гэтага прафсаюзу Алег Стахаевіч змагаецца за вяртаньне пасьведчаньня кіроўцы; экскаватаршчыку Леаніду Дубаносаву пагражала звальненьне празь няздачу іспыту па энэргабясьпецы. Тым часам улады арганізавалі на прадпрыемстве "Граніт«прэс-тур для журналістаў афіцыйных СМІ.
Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што разам з адвакатам рыхтуецца абскарджваць пазбаўленьне пасьведчаньня кіроўцы. Ён паведаміў, што прафіляктычных гутарак зь сябрамі прафсаюзу цяпер на прадпрыемстве ня ладзяць, але вынаходзяць новыя формы ціску. Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў, які каля 25 гадоў адпрацаваў на «Граніце», двойчы ня мог здаць іспыт па энэргабясьпецы, што пагражала яму звальненьнем:
«Быў калектыўны ціск. Паглядзелі, што нічога не атрымліваецца, пачалі праводзіць
індывідуальныя гутаркі. І тут выстаялі людзі, якія захацелі ўтварыць незалежны прафсаюз. Натуральна, што перайшлі да чарговага этапу — паглядзелі, хто тут самыя ключавыя асобы, і пачынаюць іх „падсякаць“. Лёня Дубаносаў — гэта чалавек, які працуе гадоў дваццаць на „Граніце“. Зарэкамэндаваў сябе як бездакорны працаўнік, пытаньняў па ім ніколі не было. А тут ён, бачыце, раптам два разы запар ня здаў іспыт. З чаго б гэта раптам? Гэта такі від ціску», — кажа Алег Стахаевіч.
Спадар Стахаевіч апавёў, што салідарнасьць і заступніцтва калегаў з салігорскага прафсаюзу мела вялікае значэньне ў справе Леаніда Дубаносава. Бо ў праблему экскаватаршчыка давялося ўмяшацца кіраўніцтву незалежнага прафсаюзу гарнякоў, якое хадайнічала, каб на Дубаносава ня ціснулі.
Тым часам абласныя ўлады арганізавалі на прадпрыемства прэс-тур для афіцыйных журналістаў. Актывісты незалежнага прафсаюзу, зь якімі гэтыя журналісты не сустракаліся, мяркуюць, што супраць іх распачынаецца інфармацыйная кампанія:
«Як правіла, у нас такія паездкі сканчаюцца тым, што кагосьці паліваюць брудам.
Яўна паступіў сыгнал, бо кіраўнікі бачаць, што інфармацыйна яны гэтую кампанію прайграюць. І вось для таго, каб гэта „разруліць“, і быў накіраваны сюды гэты прэс-тур. Журналіст сам павінен сабе на хлеб зарабляць, а ня ім прэс-туры арганізоўваць. Яўна па замове іх сюды накіравалі», — мяркуе Сяргей,
Рабочы распавёў, што раней выкрывальніцкія артыкулы супраць незалежнага прафсаюзу друкавала і мясцовая «раёнка». Акрамя таго, на прадпрыемстве былі разьвешаныя ўлёткі з пералікам з 29-ці пунктаў таго, «што губляюць працоўныя, выходзячы з афіцыйнага прафсаюзу». Але суразмоўца падкрэсьліў, што пакуль інфармацыйная кампанія ўладаў на сытуацыю не ўплывала. Спадар Сяргей мяркуе, што яна скіраваная на тое, каб апраўдваць запалохваньне ўладамі сябраў незалежнага прафсаюзу.

аглядзелі, хто тут самыя ключавыя асобы, і пачынаюць іх „падсякаць“...

Журналіст сам павінен сабе на хлеб зарабляць, а ня ім прэс-туры арганізоўваць...