Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы за мінулы год купілі валюты на 4 мільярды даляраў


Пры гэтым у сьнежні попыт на СКВ вырас больш чым на 40 працэнтаў.

Паводле Нацбанку Беларусі, жыхары краіны ў сьнежні 2011 году купілі ў банкаў наяўнай замежнай валюты на 41,7% больш, чым у лістападзе. Аб’ём набытай фізычнымі асобамі валюты вырас да $379,8 млн у эквіваленце. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным банку Беларусі.

У цэлым за 2011 год, паводле дадзеных Нацбанку, жыхары купілі $ 4,049 млрд наяўнай замежнай валюты ў эквіваленце, што на 47,4% менш у параўнаньні з папярэднім годам.

Продаж банкам валюты з боку насельніцтва скараціўся ў мінулым годзе на 32,2% — да $4,519 млрд.

Рост попыту на валюту ў сьнежні, паводле аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Уладзімера Тарасава, выкліканы тым, што ў насельніцтва зьявіліся вольныя грошы, падвысіліся заробкі, людзі больш куплялі СКВ для замежных паездак.

Валянцін Тарасаў не прагназуе новага валютнага крызісу ў бліжэйшай пэрспэктыве, бо Нацбанк назапасіў рэзэрваў:

«Але шмат што залежыць ад уладаў: калі яны зноў будуць друкаваць незабясьпечаныя грошы, то валютны крызіс зноў магчымы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG