Пакуль міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў знаходзіцца ў французскім Ліёне, куды яму дазволілі выехаць на запрашэньне Інтэрполу (хоць ён і фігуруе ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу), да выкананьня новых абавязкаў прыступіў прызначаны напярэдадні першым намесьнікам міністра Ігар Шуневіч. Што вядома пра гэтага чалавека?
Са сьнежня 2007 году Шуневіч працаваў у КДБ, займаў там пасаду кіраўніка ўправы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. А прыйшоў ён у спэцслужбу зь міліцыянтаў. Да таго працаваў намесьнікам кіраўніка Менскай абласной міліцыі. Незалежны журналіст Сяргей Сацук згадвае, што казалі тады пра Шуневіча:
«Калі яго зь міліцыі паставілі ў КДБ змагацца з карупцыяй, я актыўна цікавіўся, што за чалавек, і ніхто не казаў дрэннага. Усе станоўча адгукаліся, што добры міліцыянт, сумленны».
Напярэдадні прыходу Шуневіча ў КДБ былога кіраўніка ўправы КДБ па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй палкоўніка Міхаіла Міхалапа зьнялі і потым асудзілі на 8 гадоў за хабар і злоўжываньні. Назіральнікі адзначаюць, што новы начальнік управы найперш выявіў сябе як змагар з карупцыяй сярод такіх жа, як ён, сілавікоў. Згадваюць пра справы двух кіраўнікоў сьледчых упраў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, якія вяла «трэцяя» ўправа КДБ на чале зь Ігарам Шуневічам, а таксама пра справу былой сьледчай генпракуратуры Сьвятланы Байковай, асуджанай за службовыя злачынствы ў 2011 годзе. Але ці хапіла б гэтых «пасадак», каб зрабіць новы рывок па службовай лесьвіцы?
На пачатку 2011 году ў ізалятары КДБ актыўна дапытвалі арыштаваных кандыдатаў на прэзыдэнта і сяброў іх перадвыбарчых штабаў. Сябра штабу Андрэя Саньнікава Натальля Радзіна згадвае, што зь ёй без адваката размаўляў і Ігар Шуневіч, які дзеля гэтага адмыслова заняў кабінэт начальніка ізалятара. Але цікавілі Шуневіча, паводле Радзінай, не абставіны падзеяў на плошчы ў ноч пасьля выбараў ці магчымая карупцыя ў выбарчых штабах:
«Ад яго прагучала такая фраза, што яны спрабуюць знайсьці выхад зь цяжкага становішча, у якое трапілі. З пытаньняў я зразумела, што яны бачаць выйсьце ў тым, каб абвінаваціць Нямеччыну, Польшчу, Расею, Украіну ў спробе арганізацыі перавароту ў Беларусі. Абвінаваціць толькі дзеля таго, каб адмыцца ад тых жахаў, якія яны нарабілі, калі арыштавалі амаль усіх кандыдатаў на прэзыдэнта, арыштавалі больш за 600 дэманстрантаў, кінулі супраць народу спэцназ і войскі ды шмат людзей зьбілі».
Натальля Радзіна не выключае, што прызначаны першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Ігар Шуневіч у хуткім часе зойме пасаду міністра замест Анатоля Куляшова, пра якога ходзяць чуткі, што ён сыдзе па стане здароўя:
«Зараз на ўсе ключавыя пасады расстаўляюць людзей, які асабіста падтрымалі Аляксандра Лукашэнку ў момант, калі пад ім захісталася прэзыдэнцкае крэсла ў дзень выбараў».
Незалежны журналіст Сяргей Сацук на гэта заўважае, што Шуневіча маглі вярнуць у міліцыю і таму, што ягоная пасада ў КДБ хутка будзе скарочаная, бо з утварэньнем Сьледчага камітэту туды адышлі ўсе функцыі па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, і «трэцюю» ўправу КДБ могуць неўзабаве проста зьліквідаваць.
Ірына Халіп, асуджаная за Плошчу на зьняволеньне з адтэрміноўкай, мяркуе, што ня варта шукаць складаных прычынаў кадравых зьменаў сярод сілавікоў:
«У Лукашэнкі засталося вельмі мала кадраў, якіх ён можа перасоўваць туды-сюды. Таму яны вось так па коле ходзяць, ходзяць, пакуль іх не арыштоўваюць. Хтосьці абавязкова зьлятае з арбіты, ягонае месца займае наступны, і гэтак будзе, напэўна, пакуль Лукашэнка ня сыдзе».

З пытаньняў я зразумела, што яны бачаць выйсьце ў тым, каб абвінаваціць Нямеччыну, Польшчу, Расею, Украіну ў спробе арганізацыі перавароту ў Беларусі.