Ігар Шуневіч у органах унутраных спраў праходзіў службу з жніўня 1992 да сьнежня 2007-га, у органах КДБ - ад сьнежня 2007 года, адзначае БЕЛТА. Да прызначэньня на новую пасаду ён быў начальнікам упраўленьня па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю КДБ.
"Я думаю той вопыт, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наогул вы - прафэсійны спэцыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік - гэта таксама для нас вельмі важна. Але самае галоўнае - праца ў КДБ», - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да Ігара Шуневіча.
Новага прызначэнца пазнала рэдактар сайту charter97.org Натальля Радзіна — Ігар Шуневіч дапытваў палітвязьняў у турме КДБ пасьля арышту 19 сьнежня 2010 году.
Фармальна гэта былі ня допыты, а «гутаркі», піша Н.Радзіна, бо праходзілі яны без адваката. Такіх «гутарак» у турме КДБ была вялікая колькасьць, у адрозьненьне ад рэальных допытаў з адвакатамі. Падчас адной такой «гутаркі» Шуневіч адразу заявіў, што ня скажа, зь якога ён ведамства, і вельмі настойліва прасіў нікому пра «гутаркі» зь ім не распавядаць.
Цікавілі яго сувязі кандыдатаў у прэзыдэнты з Польшчай, Нямеччынай і суседнімі Расеяй і Ўкраінай, дэталі прыватнага жыцьця Андрэя Саньнікава.
Дапытваючы Натальлю Радзіну, Шуневіч сказаў, што ўжо «гутарыў» з Андрэем Саньнікавым і Ірынай Халіп.
Пасьля начнога допыту Шуневіч сказаў, што ад яго меркаваньня будзе залежыць, ці выйдзе Натальля Радзіна на волю. З СІЗА яе вызвалілі тыдні праз два, але не на свабоду, а пад падпіску аб нявыезьдзе да суду. Іншых - ня вызвалілі.