Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі скончыліся здымкі фільму «Ў тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава


Кадр зь фільму "Ў тумане"
Кадр зь фільму "Ў тумане"

У Латгаліі (Латвія) завершаныя здымкі фільму «Ў тумане» рэжысэра Сяргея Лазьніцы. Дзеяньне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесьці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі, паведамляе сайт budzma.org.

Працаўніка з абслуговага пэрсаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыяжджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяваньні давесьці сваю невінаватасьць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.

Здымачны працэс заняў у міжнароднай каманды 28 дзён. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, расейсы, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў у фільме заняты беларус – выпускнік ГИТИСа Уладзімер Сьвірскі.

Прэм’ера фільму «Ў тумане» мае адбыцца вясною 2012.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG