Тым часам сам Алесь Бяляцкі з жодзінскай турмы паведаміў, што атрымаў віншавальны ліст ад Вацлава Гаўла, напісаны незадоўга да сьмерці.
Валерый Сайкоўскі да Новага году працаваў начальнікам аддзелу па наглядзе за выкананьнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры гораду Менску. Мінулай восеньню яго прызначылі дзяржаўным абвінаваўцам па справе супраць Алеся Бяляцкага. Па выніках разгляду гэтай справы ў судзе Сайкоўскі заявіў, што віна Алеся даказаная, і запатрабаваў пакараць яго 5 гадамі турэмнага зьняволеньня з канфіскацыяй. Суд падтрымаў пракурора, прысудзіўшы Алесю 4,5 года турмы.
Цяпер пасада Сайкоўскага ў менскай пракуратуры вакантная. А сам пракурор перайшоў з падвышэньнем у Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, які фармуецца паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі. Валерый Сайкоўскі мае званьне саветніка юстыцыі, што адпавядае вайсковаму званьню падпалкоўніка. Цяпер ён працуе на пасадзе намесьніка начальніка Сьледчага камітэту па горадзе Менску.
Такім чынам, на касацыйным разглядзе рашэньня Першамайскага раённага суду па справе Алеся Бяляцкага ў Менскім гарадзкім судзе, які прызначаны на 10 гадзін раніцы 24 студзеня, Сайкоўскага, хутчэй за ўсё, ня будзе.
Паплечнік Алеся Бяляцкага Валянцін Стэфановіч навіну пра кар’ерны рост пракурора Сайкоўскага пракамэнтаваў наступным чынам:
«Відаць, такім чынам улады аддзячылі яму за зробленую працу. Гэта пацьвярджае тое, што гэта была не звычайная справа, як сьцьвярджаюць улады, а палітычна матываваная».
Валянцін Стэфановіч невысокай думкі аб прафэсійных якасьцях пракурора Сайкоўскага. Ягоныя аргумэнты на судзе былі непераканаўчымі, мяркуе праваабаронца:
«А некаторыя пытаньні ўвогуле сьведчылі пра тое, што ён слаба арыентуецца ў спэцыфіцы праваабарончай дзейнасьці ў прынцыпе. Напрыклад, ягонае пытаньне, ці зарэгістраваўся Бяляцкі як індывідуальны праваабаронца... Я ня ведаю, як юрыст такога кшталту пытаньні можа задаваць».
Тым часам «Вясна» зьбіраецца на гэтым тыдні пералічыць усе сабраныя ад людзей грошы на аплату штрафных санкцыяў, прысуджаных Алесю Бяляцкаму. Праваабаронцы спадзяюцца, што гэта зьмякчыць вырак Алесю.
Сам Алесь Бяляцкі ў лісьце сябрам паведаміў, што атрымаў ліст з навагоднім віншаваньнем ад Вацлава Гаўла, які той напісаў незадоўга да сьмерці. Алесь Бяляцкі быў знаёмы з Гаўлам, у 2006 годзе ён атрымліваў зь ягоных рук прэмію «Homo homini».
Валянцін Стэфановіч:
«Ён даслаў нам ліст такі натхнёны гэтай падзеяй, што ён атрымаў такі ліст. Ліст прыйшоў да яго значна пазьней, чым навіна пра тое, што Вацлаў Гавэл памёр, і гэта яго вельмі ўразіла».
Днямі атрымала новы ліст ад Алеся і жонка Натальля. Ліст быў напісаны 5 студзеня, а прыйшоў з Жодзінскай турмы толькі 14-га. Алесь у ім распытвае, як прайшло пахаваньне ягонага бацькі Віктара Ўсьцінавіча, кажа Натальля:
«Ён піша, што апошняя сустрэча была вельмі сумная. Гэта калі мы сустрэліся там у моргу. „Але добра, што так атрымалася, іначай я б адчуваў сябе вельмі кепска. Я і так адчуваю сябе вінаватым, што ня змог быць на пахаваньні. Ды нічога ня зробіш“, — піша Алесь».
Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі паведамляе, што ў турме атрымлівае шмат лістоў са словамі падтрымкі і пераказвае ўсім падзяку.