Дракахруст: Паўгода сёлета Беларусь пражыла ва ўмовах мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам, пэўныя элемэнты гэтага саюзу ўступілі ў сілу яшчэ летась. Якія папярэднія вынікі, што зьмянілася ў эканамічным становішчы краіны? Найбольшую увагу мэдыяў прыцягнуў такі чыньнік, як істотнае падвышэньне мыта на імпарт заходніх аўтамабіляў. Аднак некаторыя кажуць пра значнае паляпшэньне ўмоваў працы беларускіх прадпрыемстваў на расейскім рынку. Дык як выглядае балянс плюсаў і мінусаў?
Пікулік: Варта разабрацца з тым, што такое мытны саюз у тым выглядзе, у якім ён ёсьць. На дадзены момант існуе шмат супрацьлеглых пастанаўленьняў, дэкрэтаў, і мытны саюз не працуе нават на 50% з таго, што там закладзена. Да прыкладу, 50-ты дэкрэт, які быў прыняты ў 2009 годзе, супярэчыць 30-му рашэньню камісіі аб вызваленьні ад пошлін тых тавараў, якія завозяцца ў краіны мытнага зьвязу. На гэтых супярэчнасьцях Беларусь вельмі актыўна гуляе. Існуе блытаніна, і яна будзе павялічвацца ў залежнасьці ад таго, як Расея будзе паддавацца ціску з боку УГА. Што тычыць плюсоў ці мінусаў, то я лічу, што мытны саюз можа быць плюсам для Беларусі, калі падштурхне беларускую эканоміку да рэформаў, бо Беларусі давядзецца ісьці на новыя рынкі і спрабаваць канкураваць з Расеяй. Калі не, то беларуская эканоміка будзе або ізалявана, або сюды паліецца танны імпарт з Расеі, калі адзіная эканамічная прастора прасунецца.
Дынько: Здаецца, эфэкт ад уступленьня Беларусі ў Мытны саюз прадказальны, таваразварот Беларусі і Расеі рос хутчэй, чым папярэднія гады.
Карбалевіч: Галоўным вынікам далучэньня Беларусі да новага інтэграцыйнага аб’яднаньня стала тое, што краіна атрымоўвала сёлета расейскі газ і нафту па льготных цэнах. А на наступны год – яшчэ больш ільготныя ўмовы паставак энэргарэсурсаў. Гэта наўрад ці было б, калі б Беларусь не ўступіла ў Мытны саюз, Адзіную эканамічную прастору (АЭП). Масква пагражала ўвесьці мыта нават на газ, калі Менск не далучыцца да гэтага саюзу. Усе астатнія наступствы сяброўства Беларусі ў гэтым аб’яднаньні пакуль мала значныя (акрамя мыта на “іншамаркі”).
Што тычыцца балянсаў плюсоў і мінусаў. Танныя газ і нафта – гэта плюс. Асабліва ва ўмовах эканамічнага крызісу, якія перажывае краіна. Уніфікацыя эканамічнай палітыкі ў межах АЭП будзе стымуляваць рынкавыя рэформы ў будучым.
Што да мінусаў. Вяртаньне Расеі да субсыдыяваньня беларускай эканомікі – гэта павелічэньне залежнасьці Беларусі
ад Расеі. З другога боку, “халяўныя” грошы ня будуць стымуляваць рэформы, няма вялікай неабходнасьці размарожваць дачыненьні з Захадам. Уступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА) прывядзе да таго, што Мытны саюз будзе дзейнічаць па правілах гэтай арганізацыі. І Беларусь, якая не зьяўляецца чальцом УГА, атрымае ўсе мінусы функцыянаваньня эканомікі па правілах УГА, але не атрымае плюсоў.
Урэшце ў беларускіх уладаў у цяперашніх умовах іншага выйсьця не было, далучэньне да Мытнага саюзу было безварыянтным.
Дракахруст: Важнай ідэалягічнай і палітычнай падзеяй году стала абнародаваньне расейскім прэм'ерам Уладзімерам Пуціным амбіцыйнага праекту стварэньня Эўразійскага саюзу. На ваш погляд што гэта такое – плян аднаўленьня СССР, Расейскай імпэрыі, саюз роўных – такі Эўразьвяз на ўсходзе, чыста бізнэсовы праект, наагул піярная бурбалка? Якую ролю зьяўленьне гэтага праекту, пэрспэктывы, новага бачаньня Масквы адыгрывае і будзе адыгрываць у беларуска-расейскіх адносінах?
Карбалевіч: Гэта больш геапалітычны чым эканамічны праект. Ягоны сэнс ва ўзмацненьні ўплыву на постсавецкую прастору. Часткова гэта адказ на праграму ЭЗ “Усходняе партнэрства”.
Іншая справа, пакуль цяжка казаць, што з гэтага атрымаецца. Бо праектаў постсавецкай інтэграцыі было шмат, але большасьць зь іх цяжка лічыць удалымі. Бо адна справа – мытная інтэграцыя, і зусім іншая – эканамічная інтэграцыя. Пакуль цяжка ўявіць, як можа адбывацца ўніфікацыя макраэканамічнай палітыкі трох дзяржаваў, калі ў Беларусі інфляцыя за год склала звыш 100%, а ў Расеі, здаецца, - каля 7%.
Працэс эканамічнай інтэграцыі трох дзяржаваў вядзе да ўзмацненьня ўплыву Расеі на Беларусь. Крэдыт 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС вядзе да таго, што ў дадатак да энэргетычнай залежнасьці, зьявіцца моцная фінансавая залежнасьць Беларусі ад Расеі.
Дынько: Відаць, Эўразійскі саюз ня можа быць копіяй СССР, але гэтак бачыцца будучая зона ўплыву Расеі. Хоць, як бачым, сам Пуцін аслабеў, ягоны аўтарытэт падае, гэта не закончыцца на сакавіцкіх выбарах, а будзе працягвацца, і гэта будзе ставіць вялікі пытальнік на будучыні адносінаў. У мяне няма ўражаньняў, што Пуцін аддасьць уладу, але разам з тым, якім чынам ён будзе яе ўтрымліваць, як гэта адаб’ецца на стане дэмакратыі ў Расеі, яе палітычнай сыстэме?
Нягледзячы на аслабленьне Пуціна, я думаю, што Эўразійскі саюз расейская эліта будзе прасоўваць незалежна ад таго, хто будзе кіраваць у Маскве, там амаль не прагучала крытычных галасоў у дачыненьні да гэтага праекту. Трэба назваць рэчы сваімі імёнамі. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь – гэта фактычна не незалежная дзяржава, а пратэктарат Расеі. Тое, што Лукашэнка першым падтрымаў гэта саюз, толькі ўмацуе гэтае становішча. Цяпер паўстае пытаньне, якім чынам Беларусь можа зьмяніць гэты статус.
Пікулік: Я б не зусім пагадзіўся з спадаром Карбалевічам пра зьніжкі на газ і нафту, бо тут рашэньне прадставіць Беларусі субсыдыі і працягнуць плыні рэнты – гэта функцыі ня Мытнага саюзу, а кіраўніцтва Расеі. І я не пагаджуся з тэзай спадара Дынько, што Мытны саюз можна разглядаць як працэс анэксіі Беларусі Расеяй. Першапачаткова ўся гэтая інтэграцыйная рэч, якая стваралася як палітычны праект з ухілам у піяр, была спробай інтэграцыі ўсіх, хто захоча ад Лісабону да Ўладзівастоку. На зьдзіўленьне Расеі, Лукашэнка з задавальненьнем падпісваў тое, чаго не чытаў. Чаму гэта піяр праект, можна паглядзець, як хутка Расея фарсіруе прыняцьце рашэньняў Мытнага саюзу, бо патрабуецца хуткая падрыхтоўка да выбараў. Гэта праект на пэрыфэрыі УГА, хутчэй за ўсё гэта піяр. Я ня думаю, што Беларусь сур’ёзна прайграе ад уступленьня Расеі ў УГА, проста Расея будзе вымушана ініцыяваць заканадаўчыя зьмены ў межах Мытнага саюзу пад патрабаваньні УГА. Гэта на Беларусі адаб'ецца непасрэдна. Што да незваротнасьці працэсу, то Беларусь можа лёгка адтуль выйсьці, я ня бачу тут нічога фатальнага, хоць пагаджуся, што ўплыў Расеі на Беларусь ўзмацняецца, але гэта зваротны працэс.
Дракахруст: У мяне пытаньне ўсё ж было пра абвешчаную сёлета ідэю Эўразійскага саюзу.
Пікулік: Ідэя пакуль настолькі размытая, што яшчэ нават няма чаго пра яе казаць. З 1 ліпеня яны зьменяць назвы, але ад гэтага нічога ня зьменіцца. Магчыма, улада Лукашэнкі будзе абмежаваная міжнародным правам.
Дракахруст: Падчас леташняй выбарчай кампаніі многія называлі прарасейскімі асноўных апазыцыйных кандыдатаў – Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. Цяпер, праз год пасьля выбараў – які лёс прарасейскасьці ў Беларусі? Як зьмянілася стаўленьне да Расеі грамадзтва, народу, як зьмянілася стаўленьне элітаў? У прыватнасьці, якія пэрспэктывы зьяўленьня ў Беларусі ўплывовай прарасейскай палітычнай сілы?
Дынько: Самая прарасейская ў Беларусі сіла – гэта Аляксандар Лукашэнка. Я б сказаў, што гэта самы каштоўны актыў Расеі ў Беларусі, нашмат даражэйшы за Белтрансгаз ці іншыя ўкладаньні. У такой сытуацыі ці зможа нехта пасунуць Лукашэнку, цяжка сказаць. Апошнім часам Лукашэнка сядзеў вельмі ціха, за гэты год не было амаль ніводнага неасьцярожнага выказваньня. Што да беларускай апазыцыі і яе дзейнасьці год таму, многія кандыдаты ў турме, і гэта здымае шматлікія пытаньні да іх. Трэба, каб яны выйшлі, здаецца, Расея нічога не зрабіла для гэтага, а вось Эўразьвяз настойвае на вызваленьні палітвязьняў. Расею цікавіць толькі допуск расейскага капіталу на беларускі рынак. Некаторыя з кандыдатаў былі вельмі наіўнымі ў сваім бачаньні Расеі.
Карбалевіч: Напачатку хачу сказаць, што Расея вельмі жорстка зьвязвала пастаўкі газу і нафты з уступленьнем Беларусі ў Мытны саюз. Тое, што Расея скасавала мыта на нафту, ёсьць вынікам таго, што Беларусь стала чальцом Мытнага саюзу. Нават пытаньне пра крэдыт 10 мільярдаў даляраў Расея ўвязвала з уступленьнем Беларусі ў гэтую інтэграцыйную структуру.
Я ня згодны з высновай спадара Дынько, што Беларусь сёньня ёсьць пратэктаратам Расеі. Я думаю, што Беларусь – незалежная дзяржава, нават пакуль за гэты год адзінае, што здаў Лукашэнка, гэта Белтрансгаз. Усё астатняе ня здадзена.
Вяртаньне Расеі да субсыдыяваньня беларускай эканомікі палепшыць стаўленьне да РФ і народу, і эліты. Бо “халяву” любяць усе.
Дзейны палітычны рэжым Беларусі цьвёрда трымае манаполію на прарасейскасьць і не дапусьціць зьяўленьне ніякай іншай сілы, ніякага канкурэнта. Цяпер, з улікам падзей апошніх месяцаў у беларуска-расійскіх дачыненьнях гэтая ніша занятая.
Пікулік: Я казаў толькі пра тое, што ня трэба блытаць бонус за ўступленьне ў Мытны зьвяз з самім Мытным зьвязам. У самім ім няма нічога, што б давала Беларусі сыстэмныя прэфэрэнцыі, я кажу пра юрыдычныя нюансы і правілы гульні. Безумоўна, Расея купіла ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе.
А што тычыць прарасейскасьці і прарасейскай палітычнай сілы. Зразумела, што некаторыя кандыдаты спрабавалі спадабацца ў тым ліку і Крамлю, а таксама прарасейскаму электарату ў Беларусі. Колькасьць
прыхільнікаў інтэграцыі з Захадам прыблізна роўная з Усходам, таму любы рацыянальны кандыдат будзе максымізаваць сваю падтрымку, гуляючы на ўсіх палях. Але тым, хто думаў, што Расея можа ўступіць у гульню, трэба было прайсьці пэўны кастынг. Я пэўны, што ў мінулай выбарчай кампаніі не было расейскіх грошай у каго-небудзь з кандыдатаў, бо Расея амаль ніколі не размаўляе з патэнцыйнай уладай, яна падтрымлівае дыялёг толькі зь цяперашняй уладай, гэта датычыць усіх краінаў. Зьяўленьне расейскіх грошай усе б адразу адчулі. Калі мы складзем бюджэт усіх апазыцыйных кандыдатаў, то гэта будзе ня самая люксавая кватэра ў цэнтры Масквы. Што тычыць пэрспэктыў, я тут пагаджуся, што Лукашэнка будзе ўтрымліваць гэтую нішу.
Дракахруст: Чаго можна чакаць ад беларуска-расейскіх адносінаў у 2012 годзе? Якія нечаканасьці вы прадбачыце?
Карбалевіч: Я бачу пэўныя праблемы, якія могуць узьнікнуць у беларуска-расейскіх дачыненьнях па некалькіх пытаньнях. Трэба пачакаць, калі закончацца выбары ў Расеі, і мы пабачым, што ёсьць перадвыбарны піяр, а што рэальная палітыка. Можа ўзьнікнуць канфлікт пры пералічэньні антыкрызіснага фонду Эўразэсу, бо ўсё ж Эўразэс патрабуе ад Беларусі пэўных рынкавых дзеяньняў, станоўчай стаўкі банкаўскага працэнту. Можа ўзьнікнуць, калі пачнуць рэальнае эканамічнае аб’яднаньне, тут спрэчкі будуць непазьбежныя. І нарэшце, уступленьне Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю таксама, магчыма, выкліча пэўны канфлікт, пра які я ўжо казаў. Беларусь будзе вымушана жыць па новых правілах, не атрымоўваючы бонусаў ад сяброўства ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Пікулік: Я думаю, што пасьля выбараў Прэзыдэнта Расеі шмат што можа зьмяніцца. Калі мы кажам пра мытны саюз ці Адзіную эканамічную прастору, то Беларусь парушае тыя абавязаньні, якія яна на сябе ўзяла. Да прыкладу, Беларусь павінна ўзгадняць тую сыравіну, якая імпартуецца ў краіну па пэўных інвэст-дамовах для пэўных інвэст-праектаў, гэтага не было ні разу. Таму хутка будзе выяўляцца раздражненьне палітычных асобаў Расеі, што мы і пабачым пасьля расейскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Расейскі бізнэс усур’ёз прыходзіць у Беларусь і ўдзельнічае ў тых самых электронных тэндэрах, у якіх вымушаны ўдзельнічаць беларускія прадпрыемствы. Ня ведаю, колькі ў Расеі хопіць цярпеньня заплюшчваць вочы на тое, як Беларусь парушае ўзятыя на сябе абавязаньні.
Дынько: Я пагаджуся з спадаром Пікулікам, што Расея напраўду ня хоча анэксаваць Беларусь, яна хоча замацаваць гэты стан пратэктарату, які ўтварыўся, яна хоча так умацаваць свае пазыцыі, каб разрыў быў немагчымы, каб Беларусь сама не захацела адрыву. Гэтая залежнасьць, даведзеная Лукашэнкам да такой ступені, што сёньня любы разрыў прывядзе да
такіх самых эканамічных катаклізмаў, да якіх прывёў разрыў гаспадарчых сувязяў унутры СССР. Што будзе рабіць Расея, калі пытаньне Белтрансгазу вырашанае, я думаю, што наступнай задачай будуць нафтаперапрацоўчыя заводы. Па-першае, Расея будзе прапаноўваць такія схемы для пастаўкі нафты, пры якіх Беларусь будзе пастаўляць нафтапрадукты назад на расейскі рынак, а не на рынак Эўразьвязу. І далей Расея будзе патрабаваць, каб і ў Мазыр і ў Наваполацак пусьцілі расейскі капітал, узамен Лукашэнка будзе дабівацца, магчыма, пабудовы трэцяга нафтаперапрацоўчага заводу, наіўна думаючы, што гэтыя інвэстыцыі вырашальныя для эканомікі Беларусі. Сусьветная гандлёвая арганізацыя ня стане значным чыньнікам у бліжэйшыя гады, проста таму што Расеі ня трэба зьмяняць свой мытны рэжым для сусьветнай гандлёвай арганізацыі, а тыя зьмены, якія мусяць адбыцца праз 5 гадоў, сумняваюся, што адбудуцца. Постсавецкія рэжымы настолькі звыклі не выконваць свае абавязкі, таму ня факт, што яны будуць прыстасоўвацца да патрабаваньняў сусьветнай гандлёвай арганізацыі. У той час беларускае грамадзтва будзе рвацца да незалежнасьці, з гэтага стану пратэктарату, і менавіта гэтае імкненьне і будзе ствараць дынаміку наступных гадоў, а ўсё астатняе будзе рэакцыямі на яго.

“Халяўныя” грошы ня будуць стымуляваць рэформы.

Цяперашняя Рэспубліка Беларусь – гэта фактычна пратэктарат Расеі.

Самая прарасейская ў Беларусі сіла – гэта Аляксандар Лукашэнка.

Беларускае грамадзтва будзе рвацца да незалежнасьці.