Так званым папярэднім выбарам кандыдата папярэднічалі сходы прыхільнікаў рэспубліканцаў, або кокусы, у Аёве, па выніках якіх з адрывам ў 8 галасоў ад экс-сенатара Рыка Санторума перамог былы губэрнатар Масачусеца Міт Ромні. Менавіта на Ромні засяродзілі ўсю ўвагу ягоныя супернікі-рэспубліканцы ў ходзе дэбатаў у Нью-Гэмпшыры.
Сам Міт Ромні, які карыстаецца ў Нью-Гэмпшыры шырокай падтрымкай выбарнікаў, як правіла, крытыкуе ў выступах цяперашняга прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, якому ён спадзяецца супрацьстаяць на выбарах у лістападзе сёлета.
Каму аддадуць перавагу рэспубліканцы?