Суд над тэрарыстамі, якіх затрымалі ўжо празь дзень пасьля тэракту і пачалі судзіць праз 5 месяцаў, падзяліў грамадзтва на тых, хто паверыў сьледчым і судзьдзям, і тых, хто перакананы, што асноўных злачынцаў не знайшлі.
Працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым пачаўся ў сярэдзіне верасьня і амаль безь перапынкаў цягнуўся два месяцы. Прысуд быў агалошаны 30 лістапада. Калегія Вярхоўнага суду на чале з намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Аляксандрам Федарцовым палічыла віну Дзьмітрыя Канавалава ў зьдзяйсьненьні тэракту 11 красавіка даказанай, як і віну па большасьці іншых інкрымінаваных яму злачынстваў, і прыгаварыла 26-гадовага жыхара Віцебску да сьмяротнага пакараньня. Ягоны аднагодка і сябар Уладзіслаў Кавалёў быў прызнаны судом пасобнікам у зьдзяйсьненьні тэракту і вінаватым у неданясеньні аб рыхтаваных злачынствах і таксама асуджаны на сьмерць. Судзьдзя Фёдарцоў абвясьціў, што прысуд канчатковы і пад абскарджваньне не падпадае. Пасьля агалошаньня прысуду ў судовай залі гучалі воклічы «Ганьба!».
Толькі пералічэньне доказаў віны абвінавачаных у тэрактах 2011 і 2008 гадоў заняло болей за гадзіну. Сярод іх асноўныя, як пагадзіўся са сьледзтвам суд, гэта паказаньні сьведак, дадзеныя экспэртыз, відэа і фота матэрыялы, нарэшце, прызнаньні самога Дзьмітрыя Канавалава, які ад большасьці паказаньняў, якія ён даваў на сьледзтве, у судзе не адмовіўся. Чаму ж тады шмат людзей у залі і значная частка грамадзтва не паверылі ў віну асуджаных?
Праваабаронца Людміла Гразнова, якая прысутнічала на большасьці паседжаньняў суду, пачала пералік «сумненьняў» з таго, што сьледзтва не дало суду фрагмэнты каменнай лаўкі, каля якой нібыта была ўсталяваная торба з бомбай, і таму немагчыма вызначыць, дзе пэўна знаходзілася бомба і якімі былі яе кампанэнты.
«Другі момант: відэа. Яно ня можа быць рэчавым доказам, бо было парушана шмат правілаў. Яно ня ёсьць арыгіналам, а ёсьць копіяй копіі, больш за тое, на ім знайшлі сьляды мантажу. Сама торба невядома якога колеру. Разыходжаньні тут гэтак і не ліквідаваныя. На адзеньні Канавалава няма сьлядоў выбуховых рэчываў, хаця, як кажа сьледзтва, ён быў там унутры, а ўсе людзі там былі ў гэтых сьлядах. Калі сьледзтва хацела так ўсё дасканала праверыць, яно б магло ўзяць на экспэртызу і адзеньне іншых пацярпелых, а не заяўляць бяздоказна, што такія сьляды маглі мець толькі тыя, хто быў у 2,5 мэтра ад выбуху. Далей — антрапамэтрычныя дадзеныя. Фота зь відэа, якое забралі з мэтро, з чалавекам, які нясе торбу, было сьціснутае. А вось тое фота, якое рабілі зь відэа на сьледчым экспэрымэнце, наадварот, расьцягнутае. У выніку нібыта антрапамэтрычныя дадзеныя супалі. У выніку Канавалаў на відэа вышэй за ўсіх, хто побач знаходзіцца, хаця мы ў судзе бачылі, што ён не такі высокі».
Таксама Людміла Гразнова згадвае, што бачыла на штанах Канавалава, якія дэманстраваліся ў судзе як рэчавы доказ, белую эмблему, а вось на відэа такога яна не заўважыла. Паводле праваабаронцы, на экспэрымэнце Канавалаў сабраў ня тое выбуховае прыстасаваньне, якое ўзарвалася паводле высновы расейскіх экспэртаў: ён не выкарыстоўваў шпрыц для дэтанатара і не выкарыстоўваў алюмініевую пудру ў складзе выбуховага рэчыва. Прызнаньні Канавалава, дадзеныя на сьледзтве, як лічыць Людміла Гразнова, былі атрыманыя праз катаваньні, і таму ім няма веры.
«На яго яўна ўзьдзейнічалі фізычна, мы бачылі яго зьбітым, ён ледзь вымаўляў словы. А тое, што рэчавыя доказы нічога не даказваюць, і тое, як праведзеныя сьледчыя экспэрымэнты, выклікае ня проста пытаньні, а выклікае абурэньне. Як так можна было праводзіць сьледзтва, і як суд мог на гэта не зьвярнуць увагі?!»
Між тым пасьля суду значная частка назіральнікаў пагаджалася з прысудам, а сярод пацярпелых знайшліся і тыя, хто ўголас выказваў задавальненьне, што асуджаныя будуць пакараныя сьмерцю.
Палітвязень савецкіх часоў Сяргей Ханжанкоў шмат дзён назіраў за працэсам. Ён сярод тых, каго сьледзтва і суд пераканалі ў вінаватасьці Дзьмітрыя Канавалава, а вось Уладзіслава Кавалёва спадар Ханжанкоў лічыць несправядліва асуджаным на сьмерць. Што пераканала ў вінаватасьці Канавалава ў тэракце ў мэтро? Гэта найперш ягоная датычнасьць да тэракту 2008 году ў Менску, якая даказаная праз супадзеньне адбіткаў пальцаў Канавалава з тымі, якія былі знойдзеныя на бомбе 2008 году і якія былі заяўленыя ў Інтэрпол, што робіць цалкам немагчымым далейшую падробку, кажа Сяргей Ханжанкоў.
«Такім чынам, гэта адбіткі пальцаў найперш. Ну і ўсё астатняе. У тым ліку і тое, што адзіночка цалкам быў здольны зрабіць такую бомбу ў падвале. Плюс праведзеныя экспэртызы, плюс відэа. Канечне, ёсьць пытаньні па відэастужках. Але, добра, калі мы адкінем тыя відэа, дзе ёсьць сумненьні, што гэта ён. Але на ўсіх астатніх гэта ён. Асабліва калі торбу нясуць разам з Кавалёвым. Гэта ж добра бачна, што яны».
Сяргей Ханжанкоў мяркуе, што сьледзтва нарабіла досыць памылак, ад якіх да некаторых доказаў узьнікаюць пытаньні, але пераважна ён убачыў, што тэракт зрабіў менавіта Канавалаў. Пры гэтым зьбіцьцё Канавалава ў міліцыі Сяргей Ханжанкоў дапускае, але адзначае, што той мог гэтак незразумела паводзіць сябе на першым допыце і таму, што быў вельмі стомлены, а напярэдадні, як вядома, ён піў гарэлку. Па наступных допытах Канавалаў у лепшым стане, але працягвае прызнаваць сваю віну.
Ханжанкоў: «Ён нармальна сябе паводзіць, паказвае, ўсё прызнае. І потым, я ня веру ў такую сытуацыю, што яго маглі чымсьці запужаць, а потым узяць і прыгаварыць да расстрэлу. Разумею, пры Сталіне было, што чалавека зьбівалі, ён прызнаваў, яго пачыналі судзіць, ён адмаўляўся, тады рабілі перапынак і зноў зьбівалі і чалавек ужо і на судзе ва ўсім прызнаваўся. Але ж першы раз спрабаваў на судзе апраўдацца. А тут мы гэтага не бачылі. Ніводнай спробы адмовіцца ад былых прызнаньняў. Акрамя сваіх дзіцячых гульняў у Віцебску. Вось гэта ён адмаўляе, а ўсё астатняе, самае галоўнае, прызнае. Добра ведаючы, што яго расстраляюць. Яшчэ ходзіць у народзе вэрсія, што была нібыта дамоўленасьць, што ён прызнае, а яго потым выпусьцяць з плястычнай апэрацыяй. Гэта дзіцячы садок. Наперш не паверыць у такія абяцаньні той, каму іх будуць даваць. Суцэльнае глупства. І Канавалаў ні слова не сказаў у сваю абарону, што мяне таксама пераконвае ў тым, што ён вінаваты. Яму проста няма пра што з намі размаўляць».
Назіральнікі адзначаюць, што працэс над Канавалавым і Кавалёвым паказаў таксама сёньняшнюю асаблівасьць стаўленьня беларускага грамадзтва да уладаў і суду. Тых, хто ім ня верыць, паводле назіральнікаў, становіцца ўсё болей.

Тое, што рэчавыя доказы нічога не даказваюць, і тое, як праведзеныя сьледчыя экспэрымэнты, выклікае ня проста пытаньні, а выклікае абурэньне.

Канавалаў ні слова не сказаў у сваю абарону, што мяне таксама пераконвае ў тым, што ён вінаваты. Яму проста няма пра што з намі размаўляць.