Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геяў і лесьбіянак зноў не зарэгістравалі


Актывісты ЛГБТ на парадзе "Гей прайд" у Шабанах. 22.10.2011
Актывісты ЛГБТ на парадзе "Гей прайд" у Шабанах. 22.10.2011

Заснавальнікі беларускай арганізацыі па абароне правоў геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў атрымалі ліст зь Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня.

У лісьце за подпісам начальніцы упраўленьня па пытаньнях некамэрцыйных арганізацый Кірычэнкі Алены Ольдаўны паведамляецца, што заснавальнікі арганізацыі няправільна указалі дзень народзінаў аднаго з 61 заснавальнікаў, а таксама зрабілі памылку ў напісаньні імя іншага заснавальніка. Чыноўнікі лічаць пададзеныя ў міністэрства дакумэнты недакладнымі, а таму неадпаведнымі Закону Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях».

Відавочная фармальнасьць указаных прычынаў у адмове Мін’юста. Экспэрты зараз разглядаюць мэтазгоднасьць абскарджаньня адмовы ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе, —паведамляе прэсавая служба паведамляе прэс-служба аб’яднаньня «GayBelarus.By».

У пачатку 2012 года мы зноў правядзем устаноўчы сход, на якіх прымем выпраўленыя дакумэнты і пададзім іх на разгляд Міністэрства юстыцыі паўторна«, — паведамляе старшыня аб’яднаньня Сяргей Андросенка, старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда.

Нагадаем, 15 кастрычніка чальцы праваабарончага праекта «Гейбеларусь» правялі ў Менску ўстаноўчы зьезд — прынялі статут праваабарончай арганізацыі, абралі старшыню, чальцоў рады, кантрольна-рэвізійнай камісіі, а таксама прэзэнтавалі асноўныя напрамкі дзейнасьці і стратэгію разьвіцьця рэспубліканскага моладзевага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «Праваабарончы цэнтар «Альтэрнатыва плюс» на бліжэйшыя гады.

Як вынікае са статута, «Альтэрнатыва плюс» павінна займацца праваабарончай, інфармацыйнай, сацыяльнай працай, садзейнічаць стварэньню ў Беларусі «бясьпечных і камфортных умоваў жыцьця ЛГБТ ды іх блізкіх», зьніжэньню ўзроўню гамафобіі ды трансфобіі, папулярызацыі ў грамадзтве талерантнасьці да прадстаўнікоў ЛГБТ. Арганізацыя таксама мае намер аказваць сацыяльную і псыхалягічную падтрымку актывістам і чальцам іх сем’яў.

Таксама паведамлялася пра факты ціску на заснавальнікаў «Гейбеларусі». Напрыклад, 18-гадоваму актывісту «Гейбеларусі» з Гродна спэцслужбы прапанавалі супрацоўнічаць, а ў 22-гадовага ЛГБТ-актывіста зь Віцебску цікавіліся, ці не плянуе той праводзіць гей-парад у Віцебску.

Адну з заснавальніцаў «Гейбеларусі» зь Віцебску выклікала намесьніца дэкана ўнівэрсытэту, у якім тая вучыцца, і абвінаваціла ў тым, што яна падрывае асновы маральнасьці дзяржавы і займаецца прапагандай нездаровага ладу жыцьця. Намесьніца дэкана папярэдзіла віцебскую ЛГБТ-актывістку аб адказнасьці за арганізацыю незаконных публічных акцыяў і аб магчымых гутарках са спэцслужбамі, паведамляе прэс-служба асацыяцыі «GayBelarus.By».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG